Урад адмяніў ліцэнзаванне на вываз цукру і забараніў вывозіць грэчку ды муку
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб адмене ліцэнзавання на экспарт цукру, уведзенага ў лютым гэтага года. Але забарону вывозіць грэчку і муку працягнуў.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, адменена ліцэнзаванне ў сувязі з:
- стабілізацыяй сітуацыі і ліквідацыяй дыспарытэту цэнаў на цукар на ўнутраным і знешнім рынках;
- пачаткам сезону перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2022 года і дастатковасць рэсурсаў;
- неабходнасцю цукраперапрацоўчых заводаў больш аператыўна праводзіць працу па адгрузцы цукру па экспартных кантрактах.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
У той жа час яшчэ на тры месяцы працягнутая забарона на вываз за межы Беларусі крупаў з грэчкі, грачанага зерня, гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі і пшанічнай мукі. Тлумачыцца гэта патрэбай абароны ўнутранага рынку.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары