Супраць мастака Генадзя Драздова распачалі крымінальную справу. Ён за кратамі ўжо месяц
Яго затрымалі яшчэ ў сярэдзіне жніўня, але пра крымінальную справу стала вядома толькі цяпер.

Мастака і былога кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» Генадзя Драздова затрымалі ў сярэдзіне жніўня.
Суд прызначыў яму 15 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў, паведамляе Беларуская рада культуры.
Учора ў ТГ-канале сілавікоў з’явілася «пакаяннае відэа» з мастаком, у якім ён кажа, што затрыманы «невядома за што». Паведамляецца, што супраць Генадзя «заведзеная крымінальная справа за актыўны ўдзел у акцыях пратэсту».
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары