Свет

Украіна гатовая падзяліцца з Еўропай сваімі газасховішчамі

Украіна гатовая даць Еўропе для фарміравання рэзерваў газу доступ да больш за 30 мільярдаў кубаметраў сваіх газавых сховішчаў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.

«Украіна мае самыя вялікія падземныя сховішчы газу ў Еўропе. Частку з аб'ёму больш за 30 мільярда кубаметраў мы можам прапанаваць нашым еўрапейскім партнёрам для фарміравання сваіх газавых рэзерваў ва ўмовах ненадзейнасці паставак газу з РФ і нестабільнага рынку», — адзначыў Шмыгаль.

«Газпрам» днямі спыніў працу газаправода «Паўночны паток» на нявызначаны тэрмін з-за нібыта выяўленых няспраўнасцяў на апошняй працоўнай турбіне. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што праблемы з прапампоўкай па «Паўночным патоку» ўзніклі з-за санкцый, якія ўвялі краіны Захаду, — і яна адновіцца толькі ў выпадку іх зняцця.

Пакуль транзіт газу ў Еўропу з боку Расіі цалкам спынены, а еўрапейскія краіны нарошчваюць запампоўку газу ў свае сховішчы.

Чытайце таксама:

Пяскоў: «Паўночны паток» запрацуе пасля зняцця санкцый

Siemens: Заяўленая «Газпрамам» праблема — не прычына для спынення «Паўночнага патоку»

Каментары

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць