Сэрвіс «Яндекс.Еда» падлічыў, з якіх рэстаранаў карыстальнікі часцей заказвалі гатовую ежу ў Мінску і абласных цэнтрах. Лідары размеркаваныя па 20 розных намінацыях у залежнасці ад віду страў: піца, гамбургеры, вок, супы, сушы і роллы і іншае. У топ трапілі тыя ўстановы, дзе на працягу года набралася найбольшая колькасць замоў, піша Office Life.

Беларускія спажыўцы аддаюць перавагу фастфуду. У Мінску, Магілёве і Гомелі ў адпаведнай намінацыі на першым месцы апынулася сетка Mcdonald's, у Брэсце, Гродне і Віцебску — KFC. У іншых катэгорыях адзначыліся лакальныя ўстановы.
Жыхары Мінска аддаюць перавагу замове бургераў у Burger bro, берасцейцы выбіраюць крафтавы Momoo burger house, гарадзенцы — YellowStreet17. У Магілёве лідзіруе гастрабар «Сеў і з'еў», у замовах віцяблян — грыль-бар «Рабро бістро».
Гомельскае кафэ «Кунжут» апынулася ў топе адразу па двух пазіцыях: гамбургеры і сушы.
У падборцы «Яндекс.Еды» не толькі фастфуд, але і супы. «Халадніком года» ў Мінску стаў суп з сеткі рэстаранаў народнай кухні «Васількі». А ў Магілёве з гэтай жа сеткі часцей за ўсё замаўлялі боршч з рабрынкамі і хатнюю салянку. У Гродне былі папулярныя халаднік з смажанай бульбай, салянка і суп том кха з курыцай з кафэ Garage.
Па дэсертах і выпечках у Мінску не было роўных пякарні-кандытарскай «Цьеры». У дамы і офісы Гродна такую прадукцыю часцей пастаўляла кафэ «Аляксандраўскія пірагі». Кафэ «Тепло» заваявала сэрцы берасцейцаў сваімі эклерамі і тырамісу, а таксама сырнікамі і блінцамі — перамога адразу ў дзвюх намінацыях: «на дэсерт» і «на сняданак».
У Мінску сняданкі часцей за ўсё заказваюць з кафэ «Дружба. Мануфактура ежы і напояў». Сталічная сетка грузінскіх рэстаранаў «Хінкальня» стала асноўным пастаўшчыком для мінчан хачапуры і шашлыкоў. У Гродне намінацыя «Шашлык года» прысуджаная кафэ «Стары Тбілісі».
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары
п.с. кажу вось - набягуць і цудоўна разумею, што не - не набягуць. усе ж чытачы НН пэўна за мяжой (
Не думаю, што беларусам гэтымі сэрвісамі варта карыстацца па зразумелай прычыне.