Грамадства55

Цэслер згадвае Гарбачова: Просты чалавек, піў водку, быў рамантыкам 

Беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер падзяліўся ўспамінамі пра апошняга кіраўніка СССР, які памёр 30 жніўня 2022 года.

«Я перасякаўся з ім асабіста 5 ці 6 разоў. Пазнаёміў нас Андрэй Макарэвіч, — згадвае Цэслер. — 

У канцы «нулявых» у Лондане быў дабрачынны вечар фонду Гарбачова. Вядомыя людзі выконвалі песні, чыталі апавяданні. Удзельнічаў Біл Клінтан, ён граў на саксафоне. А Міхаіл Сяргеевіч праспяваў сем любімых песень Раісы Максімаўны. Праспяваў душэўна, добра. Быў запісаны альбом з гэтага вечара, у адзіным экзэмпляры, і я якраз яго афармляў. 

І пасля мы пазнаёміліся асабіста, мяне прадставілі Міхаілу Сяргеевічу. Я спытаўся, ці прадалі дыск? А Гарбачоў вельмі проста мне адказаў: «Ой, Валодзя, мы яго так класна загналі!» 

Уладзімір Цэслер кажа, што пасля часам сустракаўся з Гарбачовым на днях нараджэння агульных сяброў, таго ж Макарэвіча. 

«На гэтых вечарах з ім была ахова (прыязджала з ім, але была не ў зале), ён не мог затрымацца больш за пэўны час. Але Гарбачоў заўсёды прыязджаў на дні нараджэння сяброў.

Піў гарэлку, трымаўся вельмі проста. Мог заспяваць, калі прасілі. У ім «каралеўскасці» не было зусім, — расказвае Уладзімір Цэслер. — Цэнтрам кампанііі ён ніколі не быў. Спакойна сядзеў, размаўляў з людзьмі, вельмі сціпла. Ён, напэўна, не быў інтэлектуалам, але і не быў «мужыком ад сахі». Просты, не сапсаваны ўладай, чалавек. 

На адной з сустрэч я падышоў, кажу: у мінулы раз з вамі так і не сфатаграфаваўся… Гарбачоў шчыра пытаецца: а чаму? Дык давай сфатаграфуемся!

Неяк на вечарыне быў немец, жанаты з рускай. Сядзеў сабе спакойна і праз некалькі гадзін раптам зразумеў — з намі сядзіць сапраўдны Гарбачоў! Ён ледзь не звар’яцеў: як гэта? Простыя людзі — і з імі Гарбачоў? Немец той аж плямамі пайшоў: неверагодна!

Пра палітыку, дарэчы, мы з Міхаілам Сяргеевічам не гаварылі. Нават не ведаю, чаму. Абмяркоўвалі спорт, тэатральныя пастаноўкі, нешта такое.

Аднойчы мне трэба было вяртацца ў Мінск, я спазняўся на цягнік. І Гарбачоў кажа: Валодзя, зараз мой кіроўца вас адвязе!

Выйшаў яго кіроўца, выбачыўся і кажа: я не маю права пакінуць Міхаіла Сяргеевіча!

Гэта было зразумела, але тут галоўнае, што Гарбачоў сам заклапаціўся, вырашыў неяк дапамагчы.

Галоўнае ўражанне ад Гарбачова было — гэта вельмі просты чалавек. У адрозненне ад тых, хто кіруе сёння, ён быў вельмі простым, быў рамантыкам. Гарбачоў нічога не зарабіў, нічога не скраў, займаўся дабрачыннасцю. 

Пасля развалу СССР навешалі на яго шмат, але ж Гарбачову дасталася краіна ў цяжкім стане і лічыць, што ўсё было толькі яго віной, магчыма, няправільна. Так, ён быў тым, кім яго зрабіла сістэма. Але ж было ў ім таксама і вельмі чалавечае, больш, чым у іншых, хто займаў тую ж пасаду. Дзякуючы яму, мы і атрымалі свабоду — якая, высветлілася, шмат каму не падабаецца».

Каментары5

  • собака преображенская
    01.09.2022
     @так считал профессор Бехтерев.@

    о что считает господин Щигельский? (советник Позняка)

    а главное - что считает ведущий психиатр мой? )
  • дичка Макса Дизайнера
    01.09.2022
    какия два "прыукрасныя"...
    а ведь я когда-то так любила их... Цеслера, так уж точно.
    Дизайнер, ты помнишь?

    забудь.
  • дичка Макса Дизайнера
    01.09.2022
    какие красивые )

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»3

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»3

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць