Грамадства88

Бондарава замахнулася на беларускія канцэрты Кіркорава, але ён ёй аказаўся не па зубах

Прарасійская фурыя з Гродна Вольга Бондарава, вядомая сваімі выступленнямі супраць праяваў беларускага культурнага жыцця, гэтым разам знайшла сабе нечаканую патэнцыйную ахвяру. Яна абурылася планамі Філіпа Кіркорава даць два канцэрты ў Беларусі і паспрабавала іх скасаваць. Але калі наезды Бондаравай на дзеячаў беларускай культуры ахвотна задавальняюцца, то з Кіркоравым найшла каса на камень, піша Reform.by.

Філіп Кіркораў павінен выступіць у Гродне 25 лістапада і ў Мінску 26 лістапада. Бондарава наехала на расійскага спевака таму, што лічыць яго дзеячам «з нізкай грамадзянскай і сацыяльнай адказнасцю» і заяўляе, што такім тыпам не месца на беларускай сцэне. Актывістка прыводзіць чатыры прычыны скасаваць выступы Кіркорава, паколькі, на яе думку:

  • Кіркораў адназначна выказаўся ў падтрымку Максіма Галкіна і іншых, якія апраўдваюць «бандэраўшчыну і нацызм»;
  • ён назваў цнатлівасць «агіднай маскай»;
  • ён растаптаў распяцце дзеля хайпа (музычны нумар да песні «Марыя Магдалена» на канцэрце ў Крамлёўскім палацы);
  • ён зацалаваў да мазалёў рукі Дані Мілохіна, які «не вызначыўся, хто ён, ці то хлопчык, ці то дзяўчынка».

Бондарава сабрала подпісы ў падтрымку адмены канцэртаў спевака і звярнулася ў Мінгарвыканкам. У звароце яна запатрабавала не толькі адмяніць выступы, але і правесці расследаванне «ў абуральнай сітуацыі, калі чыноўнікі даюць дазвол на выступ артыста з адназначна антыдзяржаўнай і адкрыта пранацысцкай пазіцыяй, які прапагандуе ЛГБТ і іншыя мярзоты», і пакараць вінаватых.

Адказ Мінгарвыканкама Бондарава размясціла ўчора ў сваім телеграм-канале. У ім гаворыцца, што Кіркораў не будзе выконваць песню «Марыя Магдалена» ў Мінску, а ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама правядзе маніторынг канцэрта.

Такі адказ мінскіх чыноўнікаў расчараваў актывістку. Яна лічыць, што «бабло і лібералы перасілілі маральныя нормы» і шкадуе, што ў Беларусі няма тых, хто «пагоніць паганай мятлой маральных вырадкаў прэч». Пры гэтым Бондарава адзначае, што вычарпала свае рэсурсы і спадзяецца, што дамагчыся скасавання канцэрту можа супольнасць мусульман Беларусі.

Тое, што, у адрозненне ад беларускай культуры, у выпадку з Кіркоравым Бондарава пацярпела фіяска, тлумачыцца вельмі проста — Кіркораў цалкам свой для Лукашэнкі. У красавіку гэтага года ён віншаваў спевака з днём нараджэння і назваў яго даўнім сябрам Беларусі, кожная сустрэча з якой з'яўляецца доўгачаканай падзеяй. 

Чытайце таксама:

«Нахабна гандлююць майкамі з «Ў». Прарасійская актывістка з Гродна пераключылася з апазіцыі на даносы на чыноўнікаў і бізнэс

У Гродне пасля звароту прарасійскай актывісткі закрылі мастацкую галерэю «400 квадратаў»

Каментары8

  • Монгол
    28.07.2022
    Давайте организуем петицию о лишени белорусского гражданства Бондоревой за разжигание межнациональной, межрелигиозной розни!
  • М777
    28.07.2022
    НН дарэмна кпіць з Бондаравай. Вы можаце не падзяляць яе ідэалагічных перакананняў і сістэмы каштоўнасцяў. Але факт у тым, што яна дзейнічае як грамадзянін і як крыніца ўлады. І ў большасці выпадкаў дамагаецца свайго. Яна ведае што такое воля, як яе выказваць і як кантраляваць і ўплываць на сваіх прадстаўнікоў. А вы толькі святкуеце Дзень Волі, ня ведаючы ў чым яго сэнс і ўвогуле што такое Воля.
  • раз'юшаны жабрак
    28.07.2022
    М777,
    Людзей кідаюць у турму за пісьмовы зварот у раёную газэту, дзе яны проста выказвалі свае думкі пра новую Кансітытуцыю. А вы тут пра нейкую волю, уплыў і кантроль. Смешна слухаць. Або з Луны прыляцелі учора, або звычайны троль.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць