Грамадства

Алкаеў: пра эскадроны смерці, уцёкі з турмы і пра тое, адкуль бярэцца садызм сілавікоў

Алег Алкаеў кіраваў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску пяць гадоў, з 1996-га па 2001 год, калі быў вымушаны эміграваць у Нямеччыну, ратуючыся ад пераследу ўладаў.

Менавіта Алкаеў у 2001-м заявіў уголас, што беларускія ўлады могуць быць датычныя да знікнення і меркаванага забойства беларускіх палітыкаў — апанентаў Лукашэнкі — старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і бізнэсмена Анатоля Красоўскага. Алкаеў сцвярджае, што змог вывезці кнігу ўліку выдачы зброі, у якой зафіксавана, што ў дні, калі зніклі людзі, ён перадаў расстрэльны пісталет па распараджэнні міністра ўнутраных спраў. Пры гэтым расстрэлы паводле прысудаў у гэты час не праводзіліся.

У гутарцы «Ток» Алег Алкаеў распавёў пра крымінальныя 1990-я, эскадроны смерці і псіхалогію забойцаў, тое, адкуль бярэцца садызм у сілавіках, згадаў неймаверную гісторыю ўцёкаў вязня з турмы, апісаў схемы карупцыі ў беларускай міліцыі і патлумачыў, чаму ў калоніях і ізалятарах дагэтуль не выкараненая сістэма «паняццяў».

00:00 — што ў выпуску

00:48 — як змянілася турэмная сістэма за 20 гадоў

03:59 — пра крымінальных аўтарытэтаў і гучныя забойствы ў Мінску

06:02 — чаму стала магчымым прававое бязмежжа

08:28 — што засталося ў беларускай сістэме ад савецкай

10:32 — пра смяротнае пакаранне за замах на забойства

11:36 — як выпадкова трапіў на службу ў Беларусь

13:56 — пра карупцыю ў міліцыі і расплату

17:57 — пра ролю Паўлічэнкі

21:11 — пра тое, як Алкаева вінавацілі ў забойстве

21:29 — чым скончылася гісторыя з набыццём відэа забойства Захаранкі

24:12 — пра эскадроны смерці

26:06 — як падбіраюць людзей у расстрэльную каманду

29:56 — ці можа смяротнае пакаранне ўстрымаць ад злачынства

33:07 — як у Нямеччыне Алкаева хацелі арыштаваць

36:14 — пра выбіванне паказанняў сілавікамі

38:24 — пра вязняў Валадаркі ў часы Алкаева

39:11 — пра вязня, які збег з Валадаркі

41:25 — чаму дагэтуль у турме вязні жывуць «па паняццях»

46:58 — як змяняюцца людзі, прысуджаныя да расстрэлу

47:27 — чаму сваякам прысуджаных да расстрэлу не аддаюць цела

50:37 — адкуль бярэцца садызм у сілавіках

54:55 — ці можа беларуская турма зрабіць кагосьці лепшым

58:50 — пра страх перад чалавекам у форме

Глядзіце таксама фільм пра Акрэсціна

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Піяніна, Prada, Ray-Ban, шампанскае Cristal. У расіяніна забралі тавараў на паўмільёна рублёў

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць