Свет

Расійскі мільярдэр: Пуцін павінен стаць імператарам

Звязаны са спецслужбамі і Рускай праваслаўнай царквой мільярдэр Канстанцін Малафееў прапанаваў Пуціну стаць імператарам. Аўдыторыя сустрэла прапанову авацыямі. 

У Маскве на Краснай плошчы адбылася прэзентацыя кнігі расійскага бізнэсмена Канстанціна Малафеева «Империя. Образ будущего». 

Падчас прэзентацыі ў Малафеева спыталі: «Вы ў сваёй кнізе пішаце аб тым, што Расія заўсёды была манархічнай краінай. І правіць павінен манарх. Як вы лічыце, хто павінен стаць манархам у сённяшняй Расіі — Вялікі Князь [нашчадак дынастыі Раманавых] або наш прэзідэнт?»

Канстанцін Малафееў адказаў без эківокаў:

«Я, безумоўна, лічу, што самым годным прэтэндэнтам на тое, каб быць імператарам сучаснай Расіі, з'яўляецца Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін», — сардэчна адказаў Малафееў. 

Публіка сустрэла адказ авацыямі.

Раней Малафееў казаў, што пачаткам аперацыі супраць Украіны 24 лютага Уладзімір Пуцін паказаў, што Расія зноў выбрала шлях імперыі, што вядзе яе ў «светлую будучыню».

Малафееў — мільярдэр, якога часам называюць «праваслаўным алігархам».

Ягонаму бізнэсу спрыяюць расійскія дзяржаўныя структуры і спецслужбы. У то жа час праз яго структуры фінансуюцца расійскія чарнасоценцы, а таксама ўльтраправыя палітыкі Еўропы. У 2014—2015-м праз Малафеева фінансаваліся расійскія сілы ў Данбасе. Ëн таксама ўласнік інтэрнэт-сайт і ютуб-канала «Царград».

За некалькі тыдняў да расійска-ўкраінскай вайны 2022 года Малафееў сцвярджаў, што Украіна не пратрымаецца і 48 гадзін: 

— Адкрытае ваеннае супрацьстаянне паміж Расіяй і Украінай не можа насіць характар вайны або, ва ўсякім выпадку, зацяжнога канфлікту, таму што розніца ваенных патэнцыялаў настолькі вялікая, што гэта можа быць толькі аперацыя па прымусе да міру, як у Грузіі. Яна будзе доўжыцца максімум 48 гадзін, і мы не можам казаць пра нейкія франты, — сцвярджаў ён. 

Таксама Малафееў кажа, што Расія павінна «вярнуць сабе» Польшчу і Фінляндыю. 

«А мы іх не адпускалі. Вось у сувязі з гэтым у нас узнікае шмат цікавых калізій у нашай міжнароднай палітыцы, якія было б цікава ў будучыні разгледзець дэталёва», — казаў ён за некалькі тыдняў да вайны. 

Чытайце таксама:

Расія з'яўляецца ключавым фундатарам ультраправых у Еўропе. Гаворка пра сотні мільёнаў даляраў

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць