Вайна

«Адзінае рашэнне — неадкладная капітуляцыя ўкраінскіх уладаў». Дэпутат Савіных выступіў з заявай 

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных узяў удзел у анлайн-пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, прысвечаным ролі арганізацыі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне і яго наступстваў.

Савіных абвінаваціў краіны НАТА ў перадачы Украіне ўзбраення, разведвальнай інфармацыі і допуску сваіх грамадзян для ўдзелу ў ваенным канфлікце на баку Украіны. Гэта, на думку дэпутата, «прыносіць дадатковыя пакуты простым грамадзянам Украіны».

«Складваецца ўражанне, што адзіным рашэннем узброенага канфлікту на Украіне можа стаць толькі неадкладная капітуляцыя ўкраінскіх уладаў», — сказаў Савіных.

На яго думку, гэты крок дазволіць Расіі правесці дэнацыфікацыю Украіны, аказаць дапамогу ў правядзенні новых выбараў, для назірання за якімі будзе запрошаная і ПА АБСЕ, і іншыя міжнародныя назіральнікі.

«Гэта шлях стварэння суверэннай Украіны, свабоднай ад ціску замежных цэнтраў, свабоднай ад дыктату экстрэмісцкіх і алігархічных структур, якія фінансуюцца знешнімі сіламі за кошт рабавання ўкраінскага народа», — заявіў Савіных.

Таксама ён заявіў, што «пасля капітуляцыі» пытанне аднаўлення Украіны будзе вырашанае за кошт заходніх дзяржаў, якія пастаўлялі Украіне ўзбраенне.

Законнасць нападу на суверэнную дзяржаву і факты выкаранення ўсяго ўкраінскага на акупаваных тэрыторыях Савіных праігнараваў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны38

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы38

Савецкі мадэрнізм Ташкента прызналі сусветнай спадчынай ЮНЕСКА. У Мінску яго абшываюць керамагранітам і адмаўляюцца браць пад ахову12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць