Вайна

Maxar Technologies: Металургічны камбінат «Азоўсталь» у Марыупалі амаль разбураны

Спадарожнікавыя здымкі Maxar Technologies, апублікаваныя CNN, сведчаць пра тое, што металургічны камбінат «Азоўсталь» амаль разбураны. У дахах будынкаў маюцца вялікія дзіркі, некаторыя дахі цалкам абрынуліся, а шэраг будынкаў ператварыўся ў руіны.

Многія жылыя і ўрадавыя будынкі, размешчаныя непасрэдна на ўсход ад завода, таксама цалкам разбураныя. Са спадарожнікавых здымкаў, аднак незразумела, ці разбурылі ваенныя ўдары якія-небудзь з падвальных памяшканняў.

Намеснік камандзіра палка «Азоў» Святаслаў Паламар учора расказаў CNN, што завод інтэнсіўна абстрэльваўся артылерыяй, караблямі і авіяўдарамі.

«Ёсць падвалы і бункеры, да якіх мы не можам дабрацца, таму што яны знаходзяцца пад заваламі, — сказаў ён. — Мы не ведаем, жывыя там людзі ці не. Там ёсць дзеці ва ўзросце ад чатырох месяцаў да 16 гадоў. Але ёсць людзі, замкнутыя ў месцах, куды немагчыма дабрацца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе8

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што за графітавыя бомбы, якімі ўкраінцы ўдарылі па «ДНР»5

Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам1

У Беларусі распрацавалі калькулятар хуткасці старэння2

«Любімая газета Пуціна» апублікавала «інтэрв’ю з духам Жырыноўскага»3

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць1

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе8

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць