Эканоміка

«Віталюру» ўсё горш: плюс два мільёны даляраў даўгоў за апошнія тры тыдні. Тлумачым

Раней мы апісвалі асобныя дэталі разбіральніцтва паміж «Віталюрам» і яго пастаўшчыкамі, якія праз суд спрабуюць вярнуць грошы за пастаўленыя тавары. 

Фота: vitalur.by

У апошнія тыдні паскорыліся тэмпы прыросту колькасці судовых іскаў да гандлёвай сеткі на прымусовае вяртанне сродкаў. Амаль 1,3 млн беларускіх рублёў заявіла «Лідскае піва», 1,4 млн — Гродзенскі мясакамбінат. Толькі за апошнія тры тыдні агульная сума да судовага спагнання склала каля $2 млн.

І названыя кампаніі далёка не першыя ў спісе. За апошнія паўгода пастаўшчыкі акумулявалі прэтэнзій да «Віталюра» на 10 млн беларускіх рублёў.

Прадстаўнікі бізнэсу звязваюць праблемы з пастаўшчыкамі з пэўнымі інвестыцыямі, якія робіць сетка.

У чым справа? Як кажуць абазнаныя, «Віталюр» дамовіўся з «Данай» на тое, каб выкупіць гандлёвыя плошчы ў раёне «Мінск Свет» на тэрыторыі старога аэропорта. Яны збіраюцца стаць дамінуючай сеткай у новым раёне, купляюць плошчы па 1500 еўра за метр.

Старыя крамы ў няўдалых месцах спрабуюць прадаваць, але не атрымліваецца. Банкі не крэдытуюць «Віталюр» пад гэтую дамову з «Данай», таму яны фактычна аплачваюць яе са сродкаў пастаўшчыкоў, і гэта тлумачыць тое, што яны не могуць разлічыцца з пастаўшчыкамі. Па словах суразмоўцаў «НН», робяць яны гэта ў спадзяванні, што пашырацца, народ масава пойдзе ў новыя крамы, і яны даўгі аддадуць. А няўдалыя плошчы ўсё адно некалі прададуць.

Гэта непрыгожая, але дзейсная стратэгія.

«Грошы, якія павінны пайсці на аплату некаторым пастаўшчыкам, выкарыстоўваюцца як бясплатны крэдыт — ты імі карыстаешся і не плаціш працэнты, — тлумачыў «НН» абазнаны чалавек. — Так, пастаўшчык незадаволены тэрмінамі аплаты, якія могуць сягаць некалькіх месяцаў звыш дамоўленага.

Ну, але не ўсе пойдуць у суд з-за пратэрміноўкі, ведаючы чаргу на разлік, а будуць спрабаваць дамовіцца кулуарна, каб выплата адбылася. І яна, хутчэй за ўсё, адбудзецца, проста калі гэтымі грашыма ўжо пакарыстаюцца. Гэта тое, як я гэта бачу, ведаючы практыку дзеянняў у гэтай сферы».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго5

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака2

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?33

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі перайшоў у Расіі з мемарыяла «Катынь» у музей рэвалюцыі 1905 года5

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго5

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць