Вайна

Уладальніца нязломных украінскіх шафкі і пеўніка ўсё страціла, але засталася жывая

Падвясная кухонная шафка, якая засталася цэлай у цалкам разбураным доме ў падкіеўскай Барадзянцы, стала сімвалам мужнасці і нязломнасці ўкраінцаў. Яе фота выклікала немалы рэзананс. А пазней людзі заўважылі на шафе ацалелага керамічнага пеўніка — выраб Васількоўскага маёлікавага завода. І паліца, і пеўнік сталі сімваламі ўкраінскага змагання. А цяпер журналісты знайшлі і іх гаспадыню.

Гаспадыня кватэры, у якой ацалела шафа з посудам і васількоўскім керамічным пеўнікам, жывая. Жанчыне ўдалося з'ехаць з ахопленага вайной горада і перасяліцца на захад Украіны, расказалі ў сюжэце ўкраінскага нацыянальнага тэлемарафона.

На дом, у якім размяшчалася кватэра з шафай, расійскія акупанты скінулі дзве авіябомбы. Ратавальнікі скончылі разбіраць завалы пад ім, аднак людзей не знайшлі. Адшукаць уладальніцу кватэры дапамог сусед Віталь. Жанчыне ўдалося выехаць на захад Украіны ў першыя дні вайны.

У дом у Барадзянцы яны засяліліся, як толькі яго пабудавалі — у 1985 годзе. Аднак неўзабаве муж жанчыны загінуў падчас ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. А потым памёр і старэйшы сын. Надзея Дзмітрыеўна засталася жыць з малодшым сынам, які, уласна кажучы, і прыбіў знакамітую шафу. На жаль, два гады таму ён таксама памёр.

У другі дзень вайны, 25 лютага Надзея Дзмітрыеўна апошні раз зварыла суп, сышла з дому і больш не вярнулася. Яна хавалася ў падвале суседняй шматпавярхоўкі, а потым ёй удалося эвакуявацца.

«Са склепа выйшла ў адных чаравіках, шкарпэтках, у гэтай куртцы, што цяпер на мне, і хустцы. Нічога не ўзяла», — кажа жанчына. Больш за ўсё Надзея Дзмітрыеўна шкадуе, што ў яе не засталося ніводнай фатаграфіі дзяцей.

Тая самая шафка з пеўнікам на ёй

Чытайце таксама:

Што за фігуркі трымалі Зяленскі і Джонсан падчас прыезду брытанскага прэм'ера ў Кіеў? Гэта новы ўкраінскі сімвал

Шафкі, якія захаваліся ў разбураным доме ў Барадзянцы, узарвалі інтэрнэт

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл

Украінцы паведамілі пра знішчэнне 12 афіцэраў ФСБ у Данецку4

«Самараспусціцца?» Арцём Брухан адказвае на крытыку ў бок Каардынацыйнай рады17

Беларусам хочуць абмежаваць колькасць банкаўскіх картак на чалавека1

«Калі ўжо быць — дык быць як маяк!» У Варшаве адбыўся канцэрт Максіма Знака

У анексаваным Крыме беларуса асудзілі за «шпіянаж»1

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць