Меркаванні

Аляксандр Мілінкевіч: Дэмакраты ў Расіі — за дэмакратычную імперыю

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі 2006 года Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю сайту mostmedia.io згадвае пра свае сустрэчы з расійскімі дэмакратамі і расчараванне ў іх.

Аляксандр Мілінкевіч. Фота з асабістага архіва

Пасля вылучэння мяне кандыдатам ад апазіцыі на кангрэсе я зрабіў першую паездку — у Маскву. Не таму, што «ярлык» хацеў атрымаць. Штаб проста палічыў, што на Захадзе нас і так ведаюць, а ў Маскве трэба паказаць, што мы не з рагамі, што хочам сябраваць, як мае быць у суседзяў.

Былі сустрэчы і з уладай, і з дэмакратычнай маскоўскай супольнасцю — палітыкамі, пісьменнікамі, журналістамі — чалавек 50. І калі я дайшоў да таго, што мы хочам у Еўропу, будзем адраджаць беларускую мову, ведаеце, цікавасць да мяне рэзка знізілася.

Многія іх дэмакраты так казалі: «Давайце аб’яднаемся, парламент саюзнай дзяржавы зробім і разам пойдзем у Еўропу. І вы нам паможаце, і мы вам!» Толькі два ўдзельнікі сустрэчы — Барыс Акунін і Рыгор Яўлінскі — адназначна падтрымалі нашы еўрапейскія амбіцыі. Не ведаю, можа, таму, што першы нарадзіўся ў Грузіі, другі ў Львове…

І я тады падумаў, што ў расіянах гэта выхавана з малаком маці — культ імперыі, моцы, бясконцых зямель. Дэмакраты нібы былі за дэмакратычную імперыю, але ўсё роўна. Імперская ідэя — гэта для многіх там наркотык. Нават пасля смерці Пуціна ломка ў Расіі будзе доўгай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць