Грамадства

Помнік Багдановічу не зьнясуць, дык упрыгожаць

У рэдакцыю «НН» зьвярнуліся чытачы-менчукі, занепакоеныя сюжэтам пра рамонт Опэрнага тэатру, паказаным на тэлеканале СТВ. Зь сюжэту вынікала, што перад Опэрай на цэнтральнай алеі зьявіцца фантан.

У рэдакцыю «НН» зьвярнуліся чытачы-менчукі, занепакоеныя сюжэтам пра рамонт Опэрнага тэатру, паказаным на тэлеканале СТВ. Зь сюжэту вынікала, што перад Опэрай на цэнтральнай алеі зьявіцца фантан. Скульптар Генадзь Буралкін настойваў, што найлепшым упрыгожаньнем парку маюць стаць скульптуры Апалёна і Пана, якія спрачаюцца міжсобку. Помніка паэту на праекце, паказаным у сюжэце, не было... Не дапусьцім зносу! – перажывалі людзі.

Тэатар сапраўды зьменіць сваё аблічча. Кажуць, што яму нададуць рысы, якія задумваў аўтар – архітэктар Іосіф Лангбард. Зьнікне купал над будынкам, у порціках паўстануць скульптуры чатырох музаў.

Аднак галоўны ахітэктар інстытуту «Белпраект» Анатоль Шаболін адназначна заявіў: «Помнік Максіму Багдановічу застаецца». «Белпраект» распрацоўваў праект упарадкаваньня сквэру перад тэатрам, але рашэньня пра знос Багдановіцкага помніку не прымалася.

Застаецца толькі пытаньне, наколькі канструктывісцкая Опэра і сумна-задуменны Багдановіч будуць спалучацца з спрэчкаю Апалёна і Пана.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць