Свет

Украіна перажыла хвалю моцных кібератак, упалі сайты некаторых банкаў і сілавых структур

Украінцы паведамлялі пра збоі ў працы сайтаў і мабільных праграм некаторых банкаў, а таксама сайтаў Мінабароны і ВСУ. Кібератакі пачаліся ў 15:00, адзначаецца, што яны былі вельмі магутныя — такіх яшчэ не было ніколі.

Фота: pieceofmind / depositphotos.com

Некалькі гадзін не працавалі сайты буйных банкаў «Прыват» і «Ашчадбанк». Карыстальнікі мабільнай праграмы «Приват24» паведамлялі пра праблемы з плацяжамі і ў цэлым з працай мабільнай праграмы. Некаторым карыстальнікам зусім не ўдавалася зайсці ў «Приват24», у іншых не адлюстроўваліся баланс і апошнія транзакцыі. 

У банку «Прыват» запэўнілі, што ніякай пагрозы сродкам укладчыкаў няма, кібератакі тычыліся выключна Приват24. Астатнія фінансавыя аперацыі выконваліся ў нармальным рэжыме.

У працы «Ашчадбанка» таксама назіраліся збоі, інтэрнэт-банкінг не працаваў.

Цяпер «Прыватбанк» і «Ашчадбанк» паведамілі, што аднавілі працу, але чакаюць, што DDOS-атакі могуць аднавіцца.

Таксама падвергнуліся нападу сайты Мінабароны і Узброеных сілаў Украіны. Мінабароны пацвердзілі хакерскую атаку на іх сайт.

У цэнтры стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі Украіны ўсе гэтыя кібератакі звязваюць з дзеяннямі Расіі.

Раней маштабная хакерская атака на Украіну адзначалася 14 студзеня гэтага года.

Чытайце таксама:

Хакерская атака, у якой падазраюць беларускую разведку, пахавала мроі Украіны пра «дзяржаву ў смартфоне»

З'явіліся новыя падрабязнасці кібератакі на Украіну. Microsoft кажа аб маштабным пашкоджанні сервераў і знішчэнні звестак

Кіеў: За кібератакай на Украіну стаяць хакеры, звязаныя з разведкай Беларусі

«Бойцеся і чакайце горшага». Хакеры атакавалі ўкраінскія ўрадавыя сайты і партал дзяржпаслуг «Дія»

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня14

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць