Грамадства

«У Беларусі былі жудасныя дні». Як курдскі хлопчык без ног, які жыў у Брузгах, апынуўся ў Італіі

Некалькі месяцаў таму курдская сям'я — 32-гадовы Сангар, 30-гадовая Канар і трое іх дзяцей — пакінула горад Сулейманія на ўсходзе Ірака і апынулася на беларуска-польскай мяжы. Сярэдняе дзіця, 8-гадовы Таман, некалькі гадоў таму трапіла ў аўтакатастрофу (паводле іншай інфармацыі — у яго было захворванне), і яму ампутавалі ногі. У лагеры ўцекачоў, дзе нейкі час знаходзілася сям'я, у хлопчыка зламаліся пратэзы. Пра тое, як беларускія памежнікі і пратэзісты іх чынілі, здымалі сюжэты дзяржСМІ. Потым цікавасць да дзіцяці прапала. Зараз жа стала вядома: сям'ю прыняла Італія, дзе хлопчыку акажуць усю неабходную медыцынскую дапамогу, а таксама заменяць старыя пратэзы. Гісторыю курдскай сям'і распавёў італьянскі Чырвоны Крыж, піша Zerkalo.io.

Фота: cri.it

У Сангара і Канар трое дзяцей — 12-гадовы Харыяд, 9-гадовы Таман і Таня, якой яшчэ не споўнілася і года. Сям'я жыла ў горадзе Сулейманія на ўсходзе Ірака, адкуль і прыляцела ў Беларусь.

Па адной з версій, Таман тры гады таму трапіў у аўтакатастрофу; яго не змаглі своечасова праапераваць і таму ампутавалі ногі.

У той жа час у адным з інтэрв'ю мама хлопчыка казала, што пасля нараджэння ў дзіцяці дыягнаставалі захворванне ног.

— Мы вельмі стараліся трапіць на лячэнне за мяжой, але нам не дазволілі пакінуць краіну. Нам прыйшло запрашэнне на лячэнне ў Нямеччыну, але мы не маглі з'ехаць з Курдыстана, — расказвала маці дзіцяці. Бацька адзначаў, што сям'я некалькі разоў падавалася на атрыманне шэнгенскіх віз, але атрымлівала адмовы.

Са слоў Сангара, яны прадалі ўсё, што ў іх было, каб паспрабаваць перабрацца ў Еўропу. Галоўная прычына такога імкнення — атрыманне дзецьмі неабходнай медыцынскай дапамогі.

На беларуска-польскай мяжы яны спачатку жылі ў імправізаваных лагерах, што былі разбітыя ў лесе. Аб сям'і пісалі польскія журналісты, а крыху пазней — дзяржаўныя СМІ Беларусі, кажучы пра «жорсткасць і нялюдскасць» Еўрасаюза.

У нейкі момант у Тамана зламаліся пратэзы. Як паведамлялі беларускія дзяржаўныя СМІ, бацька звярнуўся па дапамогу да мясцовых дактароў. У лагер бежанцаў прыязджала спецыяльная брыгада разам з дырэктарам Гродзенскага філіяла Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўляльнага цэнтра Валерыем Віткоўскім.

 Таман на беларуска-польскай мяжы. Фота: wyborcza.pl

У выніку пратэз адрамантавалі. Але гэта было часовае рашэнне: дзецям трэба мяняць іх прыкладна раз у год. Таман сваімі карыстаўся да таго моманту ўжо восем месяцаў.

Пра тое, каб памяняць пратэзы ў Беларусі, спецыялісты нічога не казалі. Ва ўсякім разе ў сюжэтах пра гэта нічога не было.

Потым цікавасць да курдскай сям'і знікла. Але іх гісторыя не скончылася. Спачатку яны былі ў лясным лагеры, потым перасяліліся ў лагістычны цэнтр «Брузгі». Крыху пазней іх вывезлі ў Мінск, каб вярнуць у Ірак, але сям'я наважылася застацца ў беларускай сталіцы, дзе правяла больш за месяц.

Фота: Wyborcza.pl

— Гэта былі жудасныя дні — распавядаў Сангар. — Мы былі з тысячамі іншых людзей у лесе на мяжы з Польшчай, калі тэмпература дасягала -18 градусаў. Еўропа, пра якую так марылі, была ўсяго ў некалькіх метрах, але мяжа ахоўвалася, таму дабрацца да яе было немагчыма.

Польскія грамадскія арганізацыі і актывісты звярталіся да мясцовага ўрада і лідараў іншых еўрапейскіх дзяржаў з просьбай адкрыць гуманітарны калідор не толькі для сям'і Тамана, але і для іншых: старых, дзяцей і жанчын, якія на той момант знаходзіліся каля беларуска-польскай мяжы.

Сам Таман і ягоны сябар запісалі відэа, дзе звярталіся да футбаліста Крышціяну Раналду. Дзеці распавядалі пра жаданні Тамана: «дапамога нагам» і «хацеў бы цябе ўбачыць», «паехаць у Еўропу».

Фота: cri.it

У выніку гісторыяй сям'і зацікавіліся ў Італіі. У сітуацыю ўмяшаўся мясцовы ўрад, а таксама італьянскі Чырвоны Крыж.

У сярэдзіне студзеня гэтага года за курдскай сям'ёй у Мінск вылецелі дактары-добраахвотнікі італьянскага Чырвонага Крыжа. На руках у іх былі ўсе неабходныя дакументы для легальнага перасячэння мяжы.

Фота: cri.it

Сям'я паляцела з Мінска 15 студзеня. Цяпер знаходзіцца ў Балоньі, дзе спецыялісты артапедычнага інстытута Рыцалі будуць займацца здароўем Тамана і спецыяльна для хлопчыка зробяць новыя сучасныя пратэзы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам1

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам6

Беларуска пры родах атрымала рэдкае ўскладненне: «Выпісалі са стомай у боку»2

«Людзі на балоце», «Дзве душы», «Лагодны цмок». У Офісе Ціханоўскай назвалі любімыя кнігі, фільмы, традыцыі5

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»9

90‑гадовую жанчыну ў Паўднёвай Карэі асудзілі за адмыванне грошай ад наркатрафіку сына

«Разбіліся непадалёк ад млына». Што кажуць мясцовыя пра дэльтаплан, які разбіўся ўчора4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам1

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць