Грамадства

Журналіст Дзяніс Івашын абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве

Гэта вынікае з адказу Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, які атрымала жонка журналіста Вольга Івашына.

Пакаранне па арт. 356 КК РБ прадугледжваецца ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў.

41-гадовы Івашын быў затрыманы ў Гродне 12 сакавіка 2021 года, па першапачатковай інфармацыі за «ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі», гэта артыкул 365 КК, пакаранне — да трох гадоў калоніі. Прычынай стаў матэрыял Івашына пра былых супрацоўнікаў украінскага «Беркута», якія цяпер служаць у беларускіх сілавых структурах. Праваабаронцы прызналі Дзяніса Івашына палітвязнем. Але 25 кастрычніка «ананімныя» праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Івашыну перакваліфікавалі абвінавачванне. Цяпер ён праходзіць па артыкуле 356 КК — «здрада дзяржаве». Пакаранне вельмі сур’ёзнае — ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Раней Івашын скардзіўся, што да яго не даходзяць многія лісты, таксама яго каралі штрафным ізалятарам. У чэрвені ў журналіста здарыўся сардэчны прыступ падчас знаходжання ў ізалятары, пра гэта паведамляла яго маці. А 26 кастрычніка стала вядома, што журналіст зноў знаходзіцца ў ШІЗА: адбыў там 6 сутак і правядзе ў карцары яшчэ тыдзень.

Таксама ў здрадзе дзяржаве абвінавачваюць журналіста Андрэя Аляксандрава, які аплачваў штрафы пратэстоўцаў грашыма фондаў. А ў маі 2021 года па гэтым жа артыкуле (але па частцы 2) быў асуджаны вайсковец Дзяніс Урад, які перадаў службовы дакумент у тэлеграм-канал Сцяпана Пуцілы. Урад атрымаў 18 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага20

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп7

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці4

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць