Грамадства

За маляванне бчб-сцягоў мінчукам далі па 4350 рублёў штрафу

Адпаведнае рашэнне вынес 21 верасня суд Савецкага раёна Мінска па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Фурса і Наталлі Шэпель. Іх вінавацілі ў апаганьванні будынкаў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК).

Аляксандра і Наталлю затрымалі 29 красавіка, калі «неабыякавая грамадзянка» паведаміла ў міліцыю, што невядомыя людзі малююць бела-чырвона-белыя сцягі на збудаваннях па вуліцы Багдановіча ў Мінску, паведамляе «Вясна».

Іх затрымалі, адразу былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне) нібыта за адмову прайсці ў службовы аўтамабіль. У РАУС у затрыманых канфіскавалі балоны з белай і чырвонай фарбай, а таксама налепкі з «незарэгістраванай сімволікай», знялі прызнальнае відэа. Суддзі Аляксандр Воўк і Сяргей Шаціла асудзілі адпаведна Шэпель і Фурса на 5 сутак арышту.

А потым была заведзена крымінальная справа за псаванне маёмасці, а дома ў іх прайшлі вобшукі.

На судзе Аляксандр Фурс віну прызнаў цалкам, сцвярджаў, што наносіў малюнкі толькі ён. Наталля Шэпель віну не прызнала, ад дачы паказанняў адмовілася.

У судзе дапыталі ў якасці сведкі Яўгенію Несцяровіч. Гэта яна тэлефанавала ў міліцыю. Пракурор прасіў суд прызнаць Фурса і Шэпель вінаватымі і прызначыць ім пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічынь кожнаму (4350 рублёў).

У выніку суддзя Аляксандр Воўк такі і зрабіў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць