Навука і тэхналогіі

Большасць лабараторных пацукоў — самцы, і вось чаму гэта праблема

Мы яшчэ не ўсё ведаем пра розніцу полаў як у жывёл, так і ў людзей, але яна дакладна звязаная не толькі з гармонамі і рэпрадуктыўнай сістэмай.

Фота pixabay.com.

Так здараецца, бо шмат хвароб, у тым ліку і кавід, па-рознаму ўздзейнічаюць на істот рознага полу. Калі не ўлічваць гэтую розніцу, вырасце імавернасць таго, што тую ці іншую хваробу няправільна дыягнастуюць ці вылечаць, тлумачыць CNN.

Зараз цяжка сказаць, клеткі істот якога полу часцей выкарыстоўваюць пры даследаваннях, але ўжо доўгі час прынята выкарыстоўваць у лабараторных эксперыментах менавіта пацукоў-самцоў. У 2011 годзе навукоўцы высветлілі, што падчас неўралагічных даследаванняў жывёлы-самцы выкарыстоўваюцца ў шэсць разоў часцей, чым самкі, і па стане на 2017 год сітуацыя не нашмат змянілася.

Пры гэтым жанчыны ўдзельнічаюць у клінічных даследаваннях з 1990-х гадоў, але выкарыстанне жывёл-самак на папярэдніх фазах эксперыментаў, якія таксама вельмі важныя, павялічваецца нашмат павольней.

Фота pixabay.com.

Жанчынам часцей, чым мужчынам, ставяць няправільны дыягназ — напрыклад, у выпадку інфаркту або сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці. Звычайна жанчыны маюць больш пабочных эфектаў ад прыёму лекаў, і ў іх гэтыя эфекты больш выражаныя.

Некаторыя лекі, у тым ліку нестэроіды ібупрафен і напраксен, больш эфектыўна ўздзейнічаюць на мужчын, чым на жанчын. Бывае і наадварот: прэпарат аласэтрон, што дапамагае пры сіндроме раздражнёнага кішачніка, дазволены да ўжывання толькі жанчынам, бо пры выкарыстанні мужчынамі ён амаль не эфектыўны.

Мы яшчэ не ўсё ведаем пра розніцу полаў як у жывёл, так і ў людзей, але яна дакладна звязаная не толькі з гармонамі і рэпрадуктыўнай сістэмай. Згодна з даследаваннем мінулага года, гэтая розніца выражаецца ў больш чым 13 тысячах генаў. Акрамя таго, больш за 50 рысаў і функцый цела звязаныя з залежнымі ад полу мадэлямі рэгулявання дзеяння генаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць