Грамадства

Гродзенку ў штанах з БЧБ-лампасамі звольнілі з пошты «за прагул»

Гродзенку Любоў Сарлай звольнілі з Белпошты, дзе яна працавала аператарам. Яна хацела сысці з працы па пагадненні бакоў, але яе заяву не падпісалі і ў выніку звольнілі за прагул загадам ад 19 красавіка, піша Hrodna.life.

Сарлай хацела ўзяць 25 сакавіка выхадны за свой кошт. Пра гэта яна папярэдзіла начальства. Дырэктар, па яе словах, пагадзіўся, але пазней заяву не падпісаў і прапанаваў выбраць іншы дзень. Любоў не выйшла на працу 25 сакавіка. Дысцыплінарнага спагнання тады не было, але пазней яе звольнілі за прагул без паважных прычын (п. 5 арт. 42 Працоўнага кодэкса). Тэрміны спагнання — 1 месяц — выкананыя.

Любоў прыйшла працаваць на пошту ў 2008 годзе пасля паштовага вучылішча, распавяла дзяўчына на старонцы ў Instagram. «Памятаю свой першы, вельмі душэўны і дружны калектыў, з ім можна было і ў агонь, і ў ваду. Усякае было, і добрае, і дрэннае, але ў любым выпадку добрага было больш. За час працы на пошце я выйшла замуж, нарадзіла дваіх сыноў».

З сакавіка Любоў працавала ў вылучаным працоўным месцы — пункце паштовых паслуг «Ніка». Яна прасіла перавесці яе на працу ў іншае аддзяленне, каб ёй было зручней адвозіць дзяцей у дзіцячы сад. Начальства адмовілася. Тады Любоў вырашыла звольніцца сама, але яе звольнілі па артыкуле.

Любоў распавяла, што любіла сваю працу, але часам хацела яе змяніць з-за «катастрафічна нізкай» заработнай платы. Яе заробак за сакавік склаў 420 рублёў, за красавік — 382. Да таго ж, быў «касмічны» план па выпісцы дзяржаўных газет. Калі не ўдавалася яго выканаць, некаторыя супрацоўнікі аддавалі да 100 рублёў для кампенсацыі. У прэс-службе Белпошты на пытанні Hrodna.life папрасілі даслаць пісьмовы запыт.

У пачатку лета 2020 года Любоў выйшла з прафсаюза. «Я не ведаю, пажаданы я была супрацоўнік ці не, але працу я выконвала сваю адказна. Я ніколі не дазваляла сабе спазняцца, зачыніцца крыху раней ці адчыніцца пазней, хаміць людзям, паводзіць сябе непрыстойна, а ўжо тым больш, не выходзіць на працу проста так. Але і поўзаць, хадзіць на задніх лапках і маўчаць — гэта таксама не пра мяне», — распавяла Любоў. Яна дадала, што паступіла б так жа, калі б ведала, да чаго гэта прывядзе. У каментарах у Instagram карыстальнікі дзякуюць Любові за пазіцыю.

Цяпер Любоў будзе шукаць працу. «За такі заробак… Менш дакладна не знайду. Пачну з нуля, з чыстага ліста», — распавяла яна Hrodna.life.

Любові Сарлай 32 гады. Замужам, выхоўвае сыноў трох і шасці гадоў. Любоў неаднаразова затрымлівалі і судзілі пасля выбараў 2020 года. Спачатку яе затрымалі 31 кастрычніка 2020 года каля крамы. Потым праваахоўнікаў насцярожылі здымкі на Instagram-старонцы дзяўчыны — на яе склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Некаторыя справы спынілі за заканчэннем тэрміну даўнасці. Вядомай стала гісторыя пра штаны з БЧБ-лампасамі — за шпацыр у іх дзяўчына выплаціць штраф 20 базавых велічынь (580 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць