Брытанскі мастак прадаў самую вялікую ў свеце карціну за $62 мільёны
Памер карціны брытанскага мастака Сашы Джафры «Падарожжа чалавецтва» эквівалентны чатыром баскетбольным пляцоўкам.

Фота The Guardian
Карціну прадалі ў аўторак за $62 мільёны на аўкцыёне ў Дубаі. «Падарожжа чалавецтва» складаецца з 70 сегментаў, агульная плошча якіх складае 1595 квадратных метраў.
Карціна трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самая вялікая карціна на палатне, паведамляе The Guardian.
На напісанне карціны мастаку спатрэбілася 7 месяцаў. Саша Джафры хацеў прадаваць свой твор па сегментах, аднак дубайскі бізнэсмен прапанаваў за карціну ўдвая большую суму, каб набыць яе цалкам.
Усе грошы, атрыманыя за карціну, мастак збіраецца накіраваць у дабрачынныя арганізацыі, якія дапамагаюць дзецям.
-
Наста Кудасава адправілася ў паэтычны тур па краінах Балтыі
-
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
-
Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары