Грамадства

У Гродне судзяць за гноміка з бел-чырвона-белым сцяжком у акне. Абвінавачваюць у адзіночным пікеце

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна судзяць Юрыя Яраша за дэкаратыўнага гноміка з БЧБ-сцяжком у руках. Фотаздымак выстаўленага на акне гноміка зрабіла Вольга Бондарава. Жанчына вядомая гарадзенцам тым, што ўдзельнічае ў аўтапрабегах, падтрымлівае супрацоўнікаў АМАПа на акцыях і зафарбоўвае бчб-сімволіку на вуліцах горада, паведамляе s13.ru.

s13.ru

Згодна са складзеным пратаколам, Юрыю Ярашу выставілі абвінавачванне ў правядзенні адзіночнага пікету. Судовы працэс вядзе суддзя Валерый Шпак.

На судзе абвінавачваны растлумачыў, што ў той дзень яго жонка звярнула ўвагу, што ўпрыгожванне на іх вокнах фатаграфуюць дзве жанчыны.

— Мы не асабліва надалі гэтаму значэнне, бо вокны ў нас заўсёды ўпрыгожаны казачнымі персанажамі, і мамы з дзецьмі часта спыняюцца, разглядаюць — мы жывём на першым паверсе. Але жанчыны былі без дзяцей, гэта і збянтэжыла. Тады жонка выйшла да іх і пазнала сярод іх сваю былую аднакласніцу, — распавёў на судзе абвінавачаны. — З Бондаравай яны вучыліся разам у школе. Яны павіталіся, Вольга села на ровар і з'ехала.

Пазней прыбыў атрад міліцыі і ўзялі тлумачэнне ў гаспадароў таго самага гноміка. Праз некалькі дзён да абвінавачанага прыйшоў супрацоўнік міліцыі і склаў пратакол.

У ім пазначана, што мужчына «на акне выставіў для агульнага агляду і публічнай дэманстрацыі дэкаратыўнага гнома са сцягам бел-чырвона-белага колеру, тым самым правёў адзіночны пікет».

s13.ru

— Сярод упрыгожванняў былі і Санта-Клаўсы. А яны, як вядома, у бела-чырвонай вопратцы. Чаму прыцягнуў увагу менавіта гномік, мне не зразумела.

Мужчына прадэманстраваў суддзі невялікі БЧБ-сцяжок, памерам некалькі сантыметраў, які быў у руках у гноміка. Суд пацікавіўся, калі і дзе быў набыты гномік, хто даў яму ў рукі сцяжок.

— Ужо і не ўспомню. Стаяў гномік у нас. Мы адзначалі Новы год, хтосьці з нас прымацаваў да гноміка сцяжок. Хачу звярнуць увагу, што гномік заўсёды стаяў ля елкі на падлозе, але ў той дзень мы яе прыбралі і часова паставілі цацку на падаконнік, — распавёў мужчына. Сведка Вольга Бондарава распавяла на судзе, што з'яўляецца арганізатарам акцыі «Антывандал», мэты якой — прыбіраць і зафарбоўваць бчб-сімволіку з вуліц горада.

— Акцыя ўзгодненая з ідэалагічным аддзелам адміністрацыі горада. Кожны раз перад выездам мы папярэджваем міліцыю. У гэты дзень было таксама, — патлумачыла на судзе Бондарава. - Мы з калегай ездзілі па горадзе, шукалі незарэгістраваную сімволіку, каб яе прыбраць. Яна таксама распавяла суддзі, што знаёмая з жонкай абвінавачанага.

— Вучыліся разам да 11 класа, але з тых часоў больш не размаўлялі.

У судзе абвешчаны перапынак да заўтра — на суд не з'явілася суседка абвінавачаных, якая таксама праходзіць па справе сведкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць