Свет

Як TikTok у Расіі стаў палітычным

Сацсетка з кароткімі гумарыстычнымі відэа перажыла імгненную палітызацыю, пасля таго як Навальны апублікаваў свой фільм пра незлічоныя багацці Уладзіміра Пуціна.

Фота Depositphotos.com

На пачатку тыдня Аляксей Навальны запісаў відэазварот з пастарунку паліцыі, дзе яго судзілі, з заклікам выходзіць на мітынгі 23 студзеня. Пасля гэтага хэштэгі #свабодунавальнаму, #23студзеня і #навальныжыві пачалі імкліва набіраць папулярнасць, а стужка запоўнілася відэа з заклікамі пайсці на мітынг і парадамі, як правільна браць удзел у пратэсных акцыях. Такія відэа збіраюць мільёны лайкаў і сотні тысяч каментароў.

Па словах Славы Варфаламеева, аўтара тэлеграм-канала «Яго завуць «ЦікТок», два гады таму ў ціктоку не было і намёку на палітыку. Рэдкае відэа на палітычную тэму было звышнезвычайным для сацсеткі. Але паступова палітыкі ў ціктоку, папулярнага сярод падлеткаў, станавілася ўсё больш. Напрыклад, дэпутат-камуніст Саратаўскай аблдумы Мікалай Бандарэнка набраў 386 тысяч падпісчыкаў у цікток, дзе выкладваў відэа з забастоўкамі на заводзе і свае эмацыйныя выступленні ў аблсавеце, паведамляе Руская служба Бі-бі-сі. Але гэта не параўнаць з маштабнай палітызацыяй сацсеткі пасля вяртання Навальнага ў Расію і расследавання аб прыватным палацы Пуціна ў Геленджыку коштам 1,5 мільярда даляраў.

Відэа пра Навальнага і пратэсты дзеляцца на некалькі тыпаў, расказвае расійскае выданне «Медуза». Адно з самых папулярных было такім: школьніца Вікторыя здымае партрэт Пуціна ў класах, а замест яго вешае партрэт Навальнага. Пазней гэта відэа было выдалена, бо, па словах Вікторыі, у яе ўзнікла шмат праблем праз гэту публікацыю.

 У асобных відэа блогеры накладваюць пратэсную музыку, напрыклад, урывак з трэка рэпера Face: «Быць супраць улады — не значыць быць супраць Радзімы».

Ціктокерам палюбілася фраза Юліі Навальнай, якую блогеры цяпер актыўна выкарыстоўваюць у сваіх відэа: «Хлопчык, водачкі нам прынясі, мы дадому ляцім». Гэта відэа Юлія і Аляксей запісалі ў самалёце за некалькі гадзін да таго, як палітыка затрымалі на мяжы. Раней такі прыём быў зусім не палітычным: ціктокеры выкарыстоўвалі вядомыя фразы ў відэа пра любімых знакамітасцяў.

Некалькі папулярных блогераў апублікавалі падобныя відэа з крытыкай Навальнага. Пры гэтым раней гэтыя блогеры не выказваліся наконт палітычных тэм. Падпісчыкі падазраюць іх у супрацоўніцтве з уладамі. А рэкламнае агенцтва Wildjam заявіла, што спыняе супрацоўніцтва з такімі блогамі, бо, як заявіў кіраўнік агенцтва Яраслаў Андрэеў, агенцтва займаецца рэкламай брэндаў на пляцоўках блогераў, а не прапагандай і палітычнай рэкламай.

Акрамя гэтага, у ціктоку з’явілася шмат ролікаў, дзе паліцэйскія зрываюць з сябе пагоны — па аналогіі з відэа падчас беларускіх пратэстаў. Аднак рэдакцыя «Медуза» звязалася з некаторымі аўтарамі падобных відэа, і выявілася, што адзін з іх ніколі на працаваў у паліцыі і зняў відэа дзеля праглядаў, а другі сышоў з праваахоўных органаў паўгода таму, а сваім відэа хацеў, каб «паліцэйскія задумаліся пра свае дзеянні».

20 студзеня Раскамнагляд па патрабаванні Генпракуратуры накіраваў зварот у кампанію TikTok, каб з сацсеткі выдалілі ўсе матэрыялы, звязаныя з палітычнымі заклікамі да ўдзелу ў пратэсных акцыях. Акрамя гэтага, Генпракуратура патрабавала заблакаваць усе сайты з падобным зместам, а Раскамнагляд пагражае сацсеткам штрафамі да 4 мільёнаў рублёў.

Паплечнік Аляксей Навальнага Леанід Волкаў наконт эфектыўнасці ціктока выказаўся так: «Наколькі вірусная хваля ў ціктоку здольна стаць хваляй на вуліцы, мы не ведаем — і ніхто не ведае. Гэта будзе першы важны эксперымент. Зараз становіцца зразумела, ці з’яўляецца цікток платформай для распаўсюджвання палітычнага кантэнту ў Расіі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць