Свет

Байдэн перахапіў у Трампа лідарства па галасах у ключавым штаце

Размова пра Джорджыю, што дае 16 галасоў у Калегіі выбаршчыкаў.

Паводле звестак Fox News, цяпер за Байдэна аддадзена 2 млн 449 тысяч 371 голас, тады як за Трампа толькі 2 млн 448 тысяч 454 галасы.

Такім чынам Байдэн, які дагэтуль адставаў ад Трампа ў Джорджыі, цяпер апярэджвае яго на 917 галасоў. Засталося падлічыць менш за 1%, але падлік прыпынены да раніцы.

Байдэн скараціў адставанне за кошт галасоў, атрыманых у сталіцы штата Атланце (акруга Фултан).

Калі Байдэн пераможа ў Джорджыі, то, па падліках Fox News, у яго будзе 280 галасоў у Калегіі выбаршчыкаў (цяпер у яго 264 галасы).

NY Times дасць у такім выпадку Байдэну 269 галасоў (цяпер у яго 253 галасы, паводле выдання), сцвярджаючы, што яшчэ не ўсё ясна ў Арызоне (11 галасоў калегіі), дзе Трамп адстае на 47 тысяч галасоў і пакрысе скарачае адрыў. Fox News аддаў ужо перамогу Байдэну ў гэтым штаце.

У сваю чаргу ў Пенсільваніі Байдэн скараціў адрыў ад Трампа да 18 тысяч. Гэты штат дае 20 галасоў у калегіі. Там яшчэ лічыць каля 190 тысяч галасоў (крыху менш за 3%)

Трамп, у якога цяпер 214 галасоў у Калегіі выбарцаў, гарантавана перамагае ў Паўночнай Караліне (15 галасоў) і на Алясцы (3 галасы). Застаецца таксама Невада (6 галасоў), дзе падлік быў прыпынены, але з невялікім адрывам у 11 тысяч перамагаў Байдэн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня14

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай5

Востраў Крыт накрыла чырвона-аранжавая пылавая бура

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш6

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць