Грамадства11

Памёр Барыс Клейн

«Сумная навіна прыйшла з ЗША.

Ва ўзросце 92 гадоў ад хваробы, выкліканай каранавірусам, памёр вядомы гісторык беларускага нацыянальнага, рэвалюцыйнага і вызвольнага руху, мемуарыст, грамадскі дзеяч і педагог Барыс Самуілавіч Клейн, — піша ў фэйсбуку Аляксандр Фядута. —

Абарвалася яшчэ адна нітачка, што звязвала нас з Васілём Быкавым і Аляксеем Карпюком. Пайшоў трэці з «гродзенскага трохкутніка» 1968 года. Чалавек, які здолеў не скарыцца сістэме, адстаяць сваю годнасць і прафесійную рэпутацыю.

Апошні ліст ад яго прыйшоў прыкладна два тыдні таму. Ён шчыра перажываў за Беларусь, даваў парады, якімі, на жаль, я не мог скарыстацца, але якія ад таго не станавіліся менш слушнымі і кранальнымі.

Памяць пра Барыса Самуілавіча захаваецца ў яго кнігах, у мемуарах яго сяброў Быкава і Карпюка, у шматлікіх архіўных дакументах, з якімі ён працаваў і на «пашпартах» якіх засталіся яго пазнакі.

Сышоў моцны, мудры, горды чалавек. RIP».

Барыс Клейн нарадзіўся ў 1928 у Віцебску (яго родны брат — вядомы савецкі гісторык Леў Клейн), вучыўся ў Ленінградскім універсітэце на юрыдычным факультэце, кароткі час працаваў у пракуратуры, пасля вярнуўся ў Беларусь, у Гродна, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Васілём Быкавым і Аляксеем Карпюком.

Клейн, выкладчык гісторыі, не хаваў свайго стаўлення да ўварвання савецкіх войскаў у Чэхаславакію ў 1968. Яго разам з Васілём Быкавым у канцы 1960-х збівалі ў Гродне невядомыя проста насупраць аддзялення міліцыі, іх тэрарызавалі праз тэлефон. Клейна спрабавалі вербаваць у КДБ, а калі не ўдалося — забралі навуковую ступень і забаранілі выкладаць. Ён вымушаны быў працаваць юрыстконсультам на гародніннай базе.

Вярнуць навуковую ступень удалося толькі ў канцы 1970-х. У 1992 Барыс Клейн эміграваў у ЗША.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць