
blog.allo.ua.
Здарэнне адбылося 30 верасня ў 17:15, піша «Рэгіянальная газета».
Віляйчанка на «Мерседэсе» ехала па вуліцы. У гэты час на дарогу выйшла дзяўчынка з мабільнікам у руках і ў навушніках. Дзіця не заўважыла машыну. Жанчына своечасова спынілася. Аднак дзяўчынка выпусціла з рук мабільнік, які паляцеў проста ў лабавое шкло машыны і пабіў яго.
Кіроўца выклікала ДАІ. З дзяўчынкай усё добра. Але выпадак адносіцца да ДТЗ, бо ёсць механічныя пашкоджанні аўтамабіля.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары