Выбары-202044

А1 павялічыла ёмістасць сеткі ў парку Дружбы народаў у пяць разоў

Апошнія некалькі тыдняў беларусы даволі часта кажуць, што ў месцах масавага збору людзей перастае ці прынамсі пачынае горш працаваць мабільны інтэрнэт. Tut.by спытаў у аператараў, з чым можа быць звязаная такая праблема і што ў такім выпадку рабіць.

Вось што адказалі аператары.

 

A1

— Работы па пашырэнні ёмістасці сеткі ў адпаведнасці з патрэбамі кліентаў вядуцца кампаніяй на штодзённай аснове. Акрамя гэтага, у месцах масавага збору людзей, напрыклад «Мінск-Арэна» або Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама», пры неабходнасці праводзяцца работы па пашырэнні ёмістасці ў моманты пікавай нагрузкі. У прыватнасці, для паляпшэння якасці сувязі ў парку Дружбы народаў Кампанія A1 зрабіла аператыўную мадэрнізацыю абсталявання, што дазволіла павялічыць ёмістасць 3G-сеткі ў пяць разоў.

Пры гэтым, каб пазбегнуць крытычных нагрузак на сетку ў месцах вялікай колькасці людзей рэкамендуецца пераводзіць прылады ў Wi-Fi сеткі, здзяйсняць адкладзеную адпраўку аб'ёмных файлаў, прыярытэзаваць перадачу звестак з выкарыстаннем тэкставых паведамленняў, а не відэастрымінгу, па магчымасці зніжаць колькасць галасавых выклікаў, рэзкі рост якіх таксама можа ўплываць на пагаршэнне якасці мабільнага інтэрнэту. У асобных выпадках рэкамендуецца здзяйсняць пераключэнне стандартаў сувязі з 4G на 3G.

 

life:)

— Масавая колькасць людзей у месцах, дзе раней такога не назіралася, — відавочная прычына перагрузкі сеткі і пагаршэння якасці мабільнага інтэрнэту.

Мы сутыкаемся з такімі сітуацыямі, аднак яны не заўсёды прагназаваныя, а кропкавае ўзмацненне сеткі патрабуе падрыхтоўкі. Цяпер мы аналізуем, што можам зрабіць, і пастараемся павялічыць прапускную здольнасць сеткі, дзе гэта магчыма. Абанентам можам парэкамендаваць спрабаваць пераключацца паміж 3G і 4G на смартфоне і карыстацца тэкставымі паведамленнямі, каб заставацца на сувязі.

 

МТС

— Сапраўды, пры масавай колькасці абанентаў нагрузка на сетку павялічваецца. Мабільная сувязь, у адрозненне ад фіксаванай, не дае гарантый хуткасці працы сэрвісаў перадачы звестак пры пікавых нагрузках, абанентам неабходна гэта ўлічваць. Планаванне работы сеткі адбываецца на падставе сярэдняй нагрузкі, якую ствараюць абаненты, і звязана з прагназаваным трафікам. Калі ўзровень нагрузкі ў пэўных лакацыях узрастае, гэта ўлічваецца ў далейшым пры аптымізацыі працы сеткі.

 

Што яшчэ можна зрабіць

  • Змяніць сетку / аператара. А менавіта — паспрабаваць пераключыць сотавую сетку з 3g на 4g (LTE) ці наадварот;
  • паспрабаваць іншы месенджар, выкарыстоўваць проксі-сервер;
  • усталяваць месенджар, які працуе без інтэрнэту, напрыклад, Bridgefy або FireChat.

Фота на галоўнай старонцы: Аляксандра Піліповіч-Сушчыц

Глядзіце таксама:

Першая сустрэча з Ціханоўскай у Мінску сабрала нечакана шмат людзей ФОТЫ

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце6

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі50

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

Рэвалюцыя ў бесправадной зарадцы: японцы прапануюць рашэнне, якое можа канчаткова замяніць кабелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце6

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць