Выбары-20204040

Фенаменальна: тысячы людзей віталі Ціханоўскую ў вотчыне Качанавай, Наваполацку ФОТЫ, ВІДЭА

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская працягвае ездзіць па краіне і выступаць на мітынгах. Сёння па дарозе з Глыбокага ў Віцебск яна разам са сваёй камандай прыехала ў Наваполацк. На мерапрыемства прыйшлі тысячы людзей. Такога ў Наваполацку ніколі раней не было.

За кіламетр ад месца мітынгу стаялі машыны, людзей так шмат, што прыпаркавацца немагчыма.

У 16:55 з'явілася сама Ціханоўская пад воплескі натоўпу. У натоўпе можна пабачыць нацыянальную сімволіку.

«Света, Света», — вітаюць кандыдатку людзі.

Ціханоўская пачала сваё выступленне з кароткага апісання свайго жыцця і дзейнасці мужа — Сяргея Ціханоўскага.

Ціханоўская кажа, што спачатку вельмі баялася, калі прыняла рашэнне зарэгістравацца, але потым зразумела, што не можа падвесці Сяргея і людзей, якія яго падтрымалі.

«Мы цяпер адна сіла», — сказала Ціханоўская аб аб'яднанні штабоў.

Так сустракалі Ціханоўскую.

Кандыдатка зноў паабяцала, што ідзе ў прэзідэнты тэрмінам не больш за паўгода. Яе галоўная мэта — правядзенне новых сумленных выбараў у краіне. Ціханоўская запэўнівае, што палітычных амбіцый ў яе няма.

«Не прыходзьце на датэрміновае галасаванне, прыходзьце 9 чысла», — кажа Ціханоўская.

Пасля выступу натоўп ізноў палка крычаў: «Света, Света!» і «Любім, можам, пераможам!».

Пасля Ціханоўскай слова на трыбуне ўзяла Марыя Калеснікава.

Сваю прамову Калеснікава пачала з акцэнтавання экалагічных праблем — тэма, актуальная для прамысловага Наваполацка.

Прадстаўнік штаба заявіла, што кожнае парушэнне на выбарах будзе зафіксавана.

«Беларусы выкарыстоўваюць толькі законныя метады, а ўлада адказвае на гэта гвалтам», — кажа Калеснікава.

Пасля слова ўзяла Вераніка Цапкала. Яна расказала гісторыю пра ад'езд яе мужа і дзяцей за мяжу.

Цапкала выказала салідарнасць з палітычнымі вязнямі, якія цяпер сядзяць у ізалятарах.

«Я хачу жыць і гадаваць сваіх дзяцей у Беларусі, а не ў іншай краіне», — эмацыйна сказала Цапкала.

Пасля выступу Веранікі Цапкала мітынг на вотчыне Наталлі Качанавай пачаў паступова завяршацца. Наступны пункт прызначэння — Віцебск.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі2

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі2

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць