Выбары-202077

«Была сціплай выдатніцай, але сваю думку магла адстаяць»: што кажуць настаўнікі пра Святлану Ціханоўскую 

Святлана Ціханоўская нарадзілася ў Мікашэвічах. Што пра яе гавораць на радзіме? Адказвае Медыя-Палессе.

Святлана нарадзілася ў Мікашэвічах у 1982 годзе, 11 верасня. Бацькі не захацелі фігураваць у публікацыі. Ад суседзяў можна даведацца, што бацька сям'і Георгій — кіроўца, а маці Валянціна — кухар. Людзі простыя і прыстойныя.

Вучылася ў Мікашэвіцкай СШ №2. Як распавяла яе класны кіраўнік Марыя Важан, Святлана была не проста вельмі адказнай, але і магла адстаяць сваё меркаванне, якое грунтавалася на глыбокіх ведах. Яна атрымала залаты медаль у ліку больш за дзясятак сваіх аднакласнікаў і аднакласніц. На думку Марыі Важан, гэта быў бліскучы выпуск. Падумаць толькі —амаль паўкласа медалістаў.

— Святлана была вельмі сціплай дзяўчынкай, - кажа суразмоўца. — Я б нават сказала — незаўважнай, але вельмі руплівай вучаніцай і з характарам. Заўсёды магла адстаяць свой пункт гледжання. Можа, таму вырашылася на такую рызыку. Вядома, кіраваць краінай — цяжкі груз, не жаночая гэта справа, таму калі ў яе атрымаецца, буду вельмі перажываць — як жа такое вытрымаць, тым больш маці дваіх малалетніх дзяцей.

 — Святлана расла разам з маімі дзецьмі — кажа суседка і калега маці кандыдата ў прэзідэнты Таццяна Самусевіч, былая загадчыца сталовай у тады яшчэ гарадскім пасёлку.

— Яна была сціплай, але, як гаворыцца, інтэлект не схаваеш. Заўсёды адчувалася яе ўнутраная перавага над аднагодкамі, хоць яна яе ніяк не выяўляла, не дэманстравала, не выпінала. Дзяўчынка як дзяўчынка. Проста вельмі выхаваная, акуратная, сабраная, і яе часцей можна было ўбачыць з кнігай, чым з цацкамі.

Аднакласніца Ірына Асіпчук адзначыла, што Святлана вельмі прыязная, хоць яшчэ ў школьныя гады была як бы сама ў сабе, бо ўсю сябе аддавала вучобе, але не таму, што хацела чагосьці дамагчыся, проста вельмі адказнай была і, як паказваюць апошнія падзеі, такой і застаецца.

 — І колькі б ні казалі, што кіраваць краінай — не жаночая справа, я добра ведаю, што ў яе вельмі валявы характар, практычнасць у спалучэнні з душэўнасцю. А яшчэ цудоўная памяць і ўменне зарыентавацца ў любой сітуацыі.

Адзінае — яна ў школе не была грамадска актыўная. Лічыла сябе звычайнай дзяўчынай, хоць адчувалася, што незвычайная. А чаму, мы не маглі тады разумець. Проста сябравалі.

Пасля заканчэння школы 20 гадоў таму Святлана паступіла ў Мазырскі педінстытут імя Івана Шамякіна. Факультэт замежных моваў — нямецкая і англійская. І паспяхова скончыла ВНУ.

Дом, дзе вырасла Святлана

Там жа пазнаёмілася з будучым мужам Сяргеем Ціханоўскім.

16 гадоў таму яны пажаніліся і неўзабаве пераехалі ў Гомель на ягоную радзіму, а крыху пазней — у Мінск. Працавала перакладчыцай, сакратаркай, па абавязку службы некаторы час знаходзілася ў Ірландыі. А муж тым часам зарабляў грошы на ўтрыманне сям'і ў Расійскай Федэрацыі.

Са слоў тых, хто яе добра ведае, Святлана Георгіеўна палітыкай не цікавілася ніколі.

Суседзі сказалі, што Сяргей Ціханоўскі, калі прыязджаў з жонкай і дзецьмі да бацькоў Святланы, што вельмі рэдка ў іх атрымлівалася, заўсёды выглядаў прадстаўніча, быў вельмі ветлы. Яны былі б рады ўбачыць яго яшчэ і яшчэ раз каля пад'езда дома па вуліцы Маладзёжнай.

— Калі Святлана яшчэ тут жыла, гэта была вуліца Першамайская, д. 95, - усміхаецца суседка Таццяна Самусевіч. — Многае змянілася з тых часоў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ27

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ27

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць