Свет

Судмедэксперты: Сын Хрушчова памёр ад стрэлу ў галаву

Сын першага сакратара КПСС Мікіты Хрушчова памёр ад агнястрэльнага ранення ў галаву, паведамілі ў коранерскай службе штата Род-Айленд, піша bbc.com.

Сяргей Хрушчоў загінуў 18 чэрвеня ў сваім доме ў горадзе Крэнстан, штат Род-Айленд. Паліцыю выклікала яго жонка Валянціна Галенка.

На месца выехаў нарад з двух паліцэйскіх і хуткая дапамога. Прыехаўшы, яны выявілі Хрушчова і адразу зразумелі, што ён мёртвы, паведаміў мясцовай газеце Providence Journal маёр паліцыі Тод Паталана.

Месца смерці Хрушчова абследавалі крыміналісты, якія не знайшлі ніякіх падазроных прыкмет, дадаў Паталана.

Тым не менш справа па факце гібелі Хрушчова была распачатая. Прычынай смерці было раненне ў галаву, Паталана пацвердзіў гэта журналістам.

Цяпер расследаванне скончана, справа закрытая і нікому не выстаўлена абвінавачванняў.

Прадстаўнік коранерскай службы Род-Айленда Джозэф Уэндэлкен пацвердзіў Бі-бі-сі інфармацыю пра прычыну смерці, але таксама нічога больш не распавёў, падкрэсліўшы, што справа закрытая.

Удава Хрушчова Валянціна Галенка між тым заявіла, што яе муж памёр ад старасці і перад тым хварэў два гады.

Сяргей Хрушчоў — адзін з пяцярых дзяцей савецкага лідара Мікіты Хрушчова. Ён быў навукоўцам, канструктарам касмічных сістэм.

Ад 1958 да 1991 года Сяргей Хрушчоў працаваў намеснікам дырэктара трох савецкіх інстытутаў. У прыватнасці, ён распрацоўваў праекты крылатых і балістычных ракет.

У ЗША Хрушчоў прыехаў як запрошаны лектар у 1991 годзе з трэцяй жонкай, Валянцінай Галенка.

Ён так і не вярнуўся ў Расію, працягнуўшы чытаць лекцыі па гісторыі халоднай вайны ў Браўнаўскім універсітэце ў горадзе Провідэнс, непадалёк ад свайго дома ў Крэнстане.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА2

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

Карты якіх беларускіх банкаў працуюць у Еўрасаюзе?5

Польшча і Літва заявілі, што гатовыя прыняць амерыканскія войскі, выведзеныя з Германіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА2

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць