Эканоміка33

Масква пералічыць Мінску дзясяткі мільёнаў даляраў за нафту

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў ацэньвае суму міжбюджэтных трансфертаў у рамках двухбаковых разлікаў за нафту на ўзроўні дзясяткаў мільёнаў даляраў. Дакладны аб'ём трансферту на карысць Мінска будзе вызначаны па выніках фактычнага аб'ёму паставак расійскай нафты ў 2020 годзе, піша Interfax.by.

«Канчатковую суму кампенсацыі або, скажам, льгатавання паставак нафты з боку расійскіх партнёраў можна будзе вызначыць, калі па выніках года мы будзем ведаць, колькі ўсяго спажылі два [беларускія — ІФ] НПЗ … Мы дакладзём, як толькі будзе закрыты баланс гэтага года, без утойвання, на якія дзясяткі і дзясяткі мільёнаў даляраў была аказана падтрымка ў энерга-нафтавай сферы Беларусі», — сказаў Мезенцаў журналістам у сераду ў Мінску.

Пасол пацвердзіў, што механізм міжбюджэтнага трансферту будзе зацверджаны бакамі ў найбліжэйшы час. Каментуючы механізм, ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра памнажэнне сумы кампенсаванай з бюджэту РФ прэміі пастаўшчыкам нафты на фактычны аб'ём паставак сыравіны. «Мяркуецца памножыць аб'ём пастаўленай Беларусі з РФ нафты на лічбу [памер прэміі пастаўшчыкам — ІФ], якая будзе ў найбліжэйшы час замацаваная ў тых пагадненнях, якія будуць падпісаныя. Гэта проста будзе арыфметычнае перамнажэнне», — адзначыў дыпламат.

Расійскі пасол ацэньвае ўзгоднены мэханізм як «вынік асаблівых саюзніцкіх адносін расійскага боку да брацкай Беларусі». «Гэта сур'ёзныя крокі ў падтрымку таго запыту, які быў пазначаны з Мінска ў канцы мінулага года — пачатку гэтага года. Сума значная», — лічыць Мезенцаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць