Грамадства66

У ЗША памерла мецэнатка Ірэна Каляда-Смірнова

Сумная вестка з Кліўленда (ЗША) на нейкае імгненне зацьміла нават жах і боль, выкліканыя трывожнымі падзеямі, якія Беларусь зараз перажывае разам з усім светам. Не стала Ірэны Каляды-Смірновай, піша МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Ёй было 82 гады.

Яна кіравала дабрачынным фондам «Ethnic voice of America». Сабраць поўную калекцыю кніг (мастацкіх, перакладных, метадычных) і музычных запісаў, выдадзеных з удзелам Ірэны Каляды-Смірновай, бадай што немагчыма, бо на нейкім этапе згубіуся сэнс весці іх падлік.

Але мецэнацтвам і падтрымкай беларускай культуры дзейнасць спадарыні Ірэны не абмяжоўвалася, таму вялікая колькасць беларусаў носіць словы падзякі да яе ў сваіх сэрцах. І ўжо тыя літары, што на сэрцах, ззяюць золатам. Арганізацыя аздараўленчага адпачынку ў краінах Еўропы для дзясяткаў тысяч беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, для сіротаў і малазабяспечаных. Адрасная дапамога асобным сем’ям, цяжкахворым дзецям і дзіцячым дамам. Арганізацыя паставак медыкаментаў і рэчаў для бальніц. Хто ведае, колькі беларусаў нават не здагадваюцца пра ўдзел Ірэны Каляды-Смірновай ў сваім лёсе?

Што да лёсу самой спадарыні Ірэны, якая нарадзілася ў вёсцы Падкасоўе наваградскага раёна, то ён хаця і быў у агульных рысах падобны да лёсу паваенных беларускіх эмігрантаў, усё ж меў і адметныя драматычныя старонкі. Ранняя смерць бацькі ад сухотаў у 1937-м, канфіскацыя маёмасці ў маці, Клаўдзіі Каляды, у 1939-м. Вайна, якую маленькая Ірэна заспела чатырохгадовай. У 1944-м яна трапіла разам з маці ў Нямеччыну, у працоўныя лагеры. Там яе маці, скарыстаўшыся з таго, што на момант вызвалення апынулася ў амерыканскім сектары, і не маючы сумневу, што па вяртанні на Радзіму не ўдасца абмінуць пакарання Сібір’ю, прыняла рашэнне выехаць ў Кліўленд. На эміграцыі яна стала адной з найбольш заўважных актывістак беларускай дыяспары. Сама ж Ірэна, ахвяраваўшы марай пра артыстычную кар’еру, працавала эканамістам.

Прыехаўшы ў Беларусь у 1992 годзе, Ірэна Каляда хутка асіліла шок ад эканамічнага становішча краіны і наступстваў Чарнобыльскай трагедыі. Але да канца жыцця баялася не вытрымаць відовішча, як губляецца беларускасць у самой Беларусі.

Супраца Ірэны Каляды-Смірновай з ЗБС «Бацькаўшчына» доўжылася больш за дваццаць гадоў. Пры падтрымцы фонду «Ethnic voice of America» Згуртаванне арганізавала аздараўленчы адпачынак для больш як тысячы дзяцей, выдала шмат выпускаў «Бібліятэкі Бацькаўшчыны» (у тым ліку дакументальную біяграфію Быкава і дзённікі Барадуліна), змагло арганізаваць падтрымку маладых талентаў. У найбольш складныя для нашага Згуртавання часы яна была фактычна адзіным мецэнатам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію20

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні2

«Азіяцкія Гаваі». Чым пляжны адпачынак на востраве ў Кітаі падабаецца беларусам4

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ25

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем37

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію20

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць