Здарэнні99

Судзяць анархістаў, якія няўдала спрабавалі дакінуць «кактэйль Молатава» да Валадаркі. Шкода — 1,5 рубля ФОТЫ

У судзе Савецкага раёна Мінска пачаўся працэс па справе двух анархістаў. Мікіту Емяльянава і Івана Комара вінавацяць у дзвюх акцыях, іх могуць пасадзіць на тэрмін да 12 гадоў.

Абодвум па 19 гадоў. Комар да затрымання працаваў сталяром, Емяльянаў працаваў кур’ерам.

Абодва юнакі пад вартай з кастрычніка 2019 года. Па версіі следства, Емяльянаў і Комар у верасні закідалі будынак Мінскага гарадскога суда лямпачкамі з фарбай, а ў кастрычніку кінулі «кактэйль Молатава» ў СІЗА на Валадарскага. Такім чынам хлопцы выказалі пратэст супраць суда над іншым анархістам — Змітром Паліенкам.

Цяпер Емяльянава і Комара могуць пакараць па двух артыкулах крымінальнага кодэкса: вытворчасць і выкарыстанне таго «кактэйля Молатава» і замах на наўмыснае пашкоджанне гісторыка-культурнай каштоўнасці, здзейсненае групай асоб. Пакаранне суворае: ад 3 да 12 гадоў. 

Яшчэ калі хлопцы былі ў СІЗА, іх паплечнікі паведамлялі, што ад паказанняў і супрацы са следствам Емяльянаў адмовіўся, у адрозненне ад Комара.

Іван Комар
Мікіта Емяльянаў

Шкоду будынку суда ад дзеянняў хлопцаў ацанілі ў 140 рублёў, Валадарка ж «пацярпела» на 1,5 рубля, бо гаручае рэчыва ў «кактэйлі Молатава» не загарэлася. Дарэчы, усю шкоду яны ўжо аплацілі, але віну не прызнаюць.

Падтрымаць анархістаў прыйшлі Мікола Дзядок, Яўген Афнагель, Вольга Мікалайчык і пару дзясяткаў сяброў. У сваю чаргу, міліцыя выставіла аж дзве рамкі металашукальнікаў на ўваходзе, кожнага даглядалі перад залай суда, каля будынка дзяжурыў АМАП, а вакол клеткі з абвінавачанымі стаяла ажно пяцёра міліцыянтаў у бронекамізэльках. Такія меры бяспекі не прымяняюцца нават на працэсах над забойцамі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць