Грамадства

У Астраўцы шукалі падпольную друкарню

Супрацоўнікі міліцыі Астраўца (Гродзенская вобласць) правялі дагляд у доме лідэра грамадскай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства» Мікалая Уласевіча. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.

Паводле слоў М.Уласевіча, супрацоўнікі міліцыі правялі дагляд памяшканняў у яго прыватным доме раніцай 11 сакавіка. «Міліцыянеры кіраваліся ордэрам, выдадзеным пракурорам Астравецкага раёна яшчэ 6 сакавіка. Аднак у гэты час я быў у Мінску на форуме няўрадавых арганізацый, таму 6—7 сакавіка яны не змаглі правесці агляд», — сказаў М.Уласевіч.

Як паведаміў актывіст, ніякай канфіскацыі матэрыялаў у яго не праводзілася. «Супрацоўнікі міліцыі з панятымі проста агледзелі мой дом, зрабілі фатаграфіі камп’ютэра і аргтэхнікі і пайшлі. Згодна з ордэрам, агляд памяшкання звязаны з выданнем газеты «Островецкий вестник». Аднак асобнікаў гэтай газеты ў мяне няма, і браць у мяне няма чаго», — сказаў М.Уласевіч.

Нагадаем, першы нумар газеты «Островецкий вестник» выйшаў у лютым гэтага года. Яна не зарэгістравана і выйшла накладам не больш як 299 асобнікаў, што, згодна з заканадаўствам, магчыма без афіцыйнай рэгістрацыі. У першым нумары былі змешчаныя матэрыялы, аўтары якіх выступаюць супраць будаўніцтва беларускай АЭС у Астравецкім раёне.

М.Уласевіч паведаміў, што ён абскардзіў пастанову на правядзенне дагляду ў пракуратуры Астравецкага раёна, а таксама накіраваў скаргу генеральнаму пракурору Беларусі з патрабаваннем адмяніць гэтую пастанову.

Як раней паведамляў БелаПАН, у пачатку лістапада 2008 года сем жыхароў Астравецкага раёна, дзе плануецца будаўніцтва АЭС, сфарміравалі аргкамітэт па стварэнні грамадскай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства». Члены аргкамітэта лічаць, што АЭС «па вызначэнні не можа быць пабудаваная ў самай сейсманебяспечнай зоне, якой з’яўляецца Астравецкі раён Гродзенскай вобласці». Апрача таго, яны «ўпэўненыя, што будаўніцтва АЭС у постчарнобыльскай Беларусі — гэта не проста памылка, а злачынная задума, якая непазбежна прывядзе да яшчэ адной вялікай і непапраўнай бяды, якая выйдзе далёка за межы нацыянальных маштабаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі11

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

Калінінградзец зажыва спаліў сябе ў знак пратэсту супраць вайны, але ўлады не дазволілі нікому пра гэта даведацца11

«Жыць неяк трэба». Яшчэ адзін вядомы беларускі спявак збіраецца працаваць таксістам11

Расія ноччу сарвала рэжым цішыні10

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая на Беларусі — міф, які ходзіць здаўна30

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць