Улада3131

Фільм блогера Нехта пра Лукашэнку прызналі экстрэмісцкім

Фільм «Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы» блогера Сцяпана Пуцілы ўжо прызнаны экстрэмісцкім альбо будзе прызнаны ім у найбліжэйшы час. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведаміў у сваім тэлеграм-канале журналіст Арцём Гарбацэвіч. 

На гэты момант у фільма амаль 1,9 мільёна праглядаў на ютубе. Ён уяўляе з сябе кампіляцыю старых фактаў і іх інтэрпрэтацый, непрыемных для кіраўніка Беларусі.

Што трэба, каб прызнаць фільм экстрэмісцкім? Хтосьці мусіць падаць заяву ў рэспубліканскую экспертную камісію. Выглядае, што такую ініцыятыву праявіла МУС.

Камісія на чале з дырэктаркай Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі Аленай Івановай разглядае заяву і выносіць сваё рашэнне.

Сябры камісіі пацвердзілі «Нашай Ніве»: адпаведнае паседжанне сапраўды было. «Доўга сядзелі, выказваліся розныя меркаванні, наколькі я памятаю, у выніку не ўсе прагаласавалі аднолькава», — расказаў адзін з удзельнікаў нарады. У выніку сябры камісіі ўсё ж прызналі фільм «Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы» экстрэмісцкім.

У Міністэрстве інфармацыі гэтую сітуацыю не каментуюць, у прыватнасці, ад каментароў адмовіўся Ігар Бузоўскі — намеснік міністра і адначасова намеснік старшыні экспертнай камісіі.

Абапіраючыся на заключэнне камісіі, адзін з раённых ці гарадскіх судоў Беларусі прызнае фільм экстрэмісцкім. Пасля чаго праз 15 дзён рашэнне ўступае ў сілу.

Наколькі вядома «НН», адпаведнае паседжанне суда ўжо адбылося, аднак няясна, ці ўжо прайшлі патрэбныя 15 дзён.

Што за наступствы цягне гэтае рашэнне? Мы спыталіся пра гэта ў юрысткі Марыі Колесавай-Гудзілінай. Яна кажа, што звычайна на практыцы гэта адбываецца так: 

«Пасля ўступлення ў сілу тыя, хто распаўсюджваюць фільм — будуць лічыцца парушальнікамі закона. З гэтага вынікае, напрыклад, што кампанія, якая кантралюе Ютуб на тэрыторыі Беларусі, напэўна, будзе вымушаная абмежаваць да яго доступ. Нейкія рэпосты ў сацыяльных сетках — таксама парушэнне. Вядома, за ранейшыя рэпосты не пакараюць, калі яны былі да рашэння. Але ўсё пасля яго — незаконна», — патлумачыла «Нашай Ніве» юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Памёр Аляксандр Мілінкевіч17

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я не патрэбен Ціханоўскай і дэмакратычнаму руху ні ў якой якасці40

«Белавія» карэктуе свае расклады праз сітуацыю ў Расіі2

Алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько пахвалілася новым Porsche10

ДАІ праводзіць маштабныя рэйды супраць матацыклістаў3

Пад Лагойскам усю ноч шукалі грыбніка, днём ён сам выйшаў з лесу

У Гродне адмянілі ўсе квізы15

Колькі давядзецца плаціць па рэзанансным крэдыце пад 1%?1

Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі»17

У сераду — сонечнае зацьменне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч17

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць