Свет11

Пентагон упершыню раскрыў дэталі ліквідацыі аль-Багдадзі і апублікаваў ВІДЭА

Міністэрства абароны ЗША апублікавала відэазапісы аперацыі, у выніку якой быў забіты лідар экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі, а таксама падзялілася з журналістамі дэталямі рэйду ў сірыйскай правінцыі Ідліб, піша bbc.com.

Як распавёў кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША (CENTCOM) Кэнэт Макензі, усяго падчас аперацыі былі забітыя шэсць баевікоў, у тым ліку чатыры жанчыны.

«Былі прыняты ўсе неабходныя меры, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва, а таксама абараніць дзяцей, якія, паводле нашых ацэнак, знаходзіліся на аб'екце. Пяць членаў ІД на тэрыторыі аб'екта былі небяспечныя для сіл спецназа, яны не рэагавалі на каманды на арабскай скласці зброю. Яны былі забітыя, сярод іх былі чатыры жанчыны і адзін мужчына», - адзначыў Макензі.

Паводле яго слоў, лідар ІД Абу Бакр аль-Багдадзі падарваў сябе з двума дзецьмі, а не трыма, як паведамлялася раней. Дзецям, верагодна, было да 12 гадоў, распавёў генерал.

Ён таксама паведаміў, што аль-Багдадзі спрабаваў схавацца ў тупіковым тунэлі. Спачатку ён спрабаваў адстрэльвацца адтуль, аднак затым падарваў сябе.

Генетычны аналіз пацвердзіў, што забіты быў менавіта аль-Багдадзі, дадаў Макензі.

На кадрах, якія прадэманстравалі журналістам амерыканскія вайскоўцы, відаць будынак, у якім меркавана знаходзіўся лідар ІД. Яго атачаюць супрацоўнікі спецназа, пасля чаго баевікі адкрываюць агонь па амерыканскіх сілах, якія вядуць наступ з паветра.

Падчас наземнай аперацыі спецназаўцы канфіскавалі дакументы і электронныя прылады. Пасля гэтага яны пакінулі аб'ект і вярнуліся да верталётаў з двума затрыманымі.

«Пасля таго, як нашы сілы бяспечна пакінулі аб'ект, яны выкарысталі высокадакладныя боепрыпасы, якія прымяняюцца па-за зонай уздзеяння сродкаў паразы суперніка, каб разбурыць аб'ект і ўсё, што ў ім», - распавёў журналістам Макензі.

На апублікаваных відэазапісах таксама бачны момант удару па аб'екце з паветра.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве43

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube28

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні2

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі249

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй35

Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых25

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту3

Трамп заявіў пра ўнікальнае выратаванне абодвух пілотаў F-15 з глыбіні іранскай тэрыторыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве43

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць