Грамадства22

Будынкі завода Кірава ў цэнтры Мінска прадалі за $8 мільёнаў. Што будзе на іх месцы?

Сёння на аўкцыёне за $8 мільёнаў прадалі некалькі будынкаў завода Кірава на вуліцы Чырвонаармейскай, распавялі ў Цэнтры прамысловай ацэнкі. Што размесціцца на гэтай тэрыторыі даведаўся tut.by.

Фота: «Яндэкс.Карты»

Комплекс будынкаў завода Кірава пачалі прадаваць яшчэ ў 2003 годзе, але частка іх была рэалізаваная толькі ў 2013-м кампаніі «Белнафтагаз». Астатнія збудаванні прадалі толькі сёння і толькі з чацвёртай спробы пры зніжэнні цаны на 30%.

Фота: Цэнтр прамысловай ацэнкі

Як распавёў дырэктар Цэнтра прамысловай ацэнкі Мікалай Музычэнка, на аўкцыён паступіла адна заяўка. Таму лот сышоў з малатка па цане на 5% вышэйшай за пачатковую — за 16 434 835,20 беларускага рубля (каля 8 млн даляраў). Яго купіла нядаўна зарэгістраваная (мабыць, пад гэтыя мэты) беларуская кампанія, назва якой пакуль не агучваецца.

Вось як цяпер выглядае набыты ёй аб'ект:

Фота: Цэнтр прамысловай ацэнкі
Фота: Цэнтр прамысловай ацэнкі

Гэты ўчастак падлягае трансфармацыі са зносам размешчаных на ім вытворчых будынкаў і збудаванняў для наступнага размяшчэння шматфункцыянальнага грамадскага комплексу з блокам будынкаў адміністрацыйна-дзелавога прызначэння са ўбудавана-прыбудаванымі аб'ектамі гандлю, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання і жылым блокам.

Тут таксама прапісана размяшчэнне дзіцячага саду на 75 месцаў. Па словах Музычэнкі, пераможцу аўкцыёну задавальняе канцэпцыя развіцця.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл

Украінцы паведамілі пра знішчэнне 12 афіцэраў ФСБ у Данецку4

«Самараспусціцца?» Арцём Брухан адказвае на крытыку ў бок Каардынацыйнай рады17

Беларусам хочуць абмежаваць колькасць банкаўскіх картак на чалавека1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць