Грамадства2323

Ярмошына: Катэдж у Драздах вельмі дорага абыходзіцца, гэта дарагая цацка

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю Еўрарадыё патлумачыла, чаму абурылася публікацыяй фота яе дома ў Драздах.

Дом Лідзіі Ярмошынай у Драздах. Фота Надзеі Бужан.

 «Калі б гэта датычыла кватэры ў шматкватэрным доме, то не было б нічога страшнага, — кажа яна. — Але дамы сфатаграфаваныя — гэта ўжо вельмі асабістая інфармацыя. А размяшчэнне інфармацыі ўплывае на бяспеку жыцця тых, хто жыве ў гэтым доме. Гэта тое самае як старонка пашпарту з прапіскай… Я лічу, што такія рэчы павінны быць са згоды».

З дапамогай фота, кажа старшыня ЦВК, «вылічыць, дзе жыве Ярмошына… вельмі лёгка». «Менавіта таму я абурылася, а не таму, што спрабую нешта схаваць», — адзначыла Лідзія Міхайлаўна.

Дом Лідзіі Ярмошынай у Драздах. Фота Надзеі Бужан.

Ярмошына прызнае, што «катэдж вельмі дорага абыходзіцца, як і любы дом», ён з'яўляецца «дарагой цацкай». Пакуль у яе ёсць заробак, але ўжо хутка яна выйдзе на пенсію. Што тады? «У мяне някепская пенсія. Калі мне стане не па кішэні, буду вырашаць пытанне па змене жылля», — гаворыць Лідзія Ярмошына.

Дом Лідзіі Ярмошынай у Драздах. Фота Надзеі Бужан.

Старшыня ЦВК, дарэчы, збіраецца на адпачынак у Калінінград. Яна ўжо забраніравала нумар у гасцініцы на беразе мора ў невялікім гарадку.

Чытайце:

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай

Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Каментары23

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць