Грамадства88

Ідэолаг «Беларуськалія» патлумачыла, чаму запыталася ў Качанавай пра беларускую мову на тэлебачанні

Адміністрацыя прэзідэнта паставіла айчынным тэлеканалам задачу — мець не менш за 30% кантэнту на беларускай мове. Пра гэта заявіла кіраўніца Адміністрацыі Наталля Качанава на сустрэчы з работнікамі «Беларуськалія».

Чытайце.
Качанава заявіла, што не менш за 30% кантэнту тэлеканалаў павінна выходзіць на беларускай мове? Эйсмант: Не, журналісты наблыталі

«Наша Ніва» праверыла гэтую інфармацыю ў Наталлі Навіцкай — начальніцы аддзела ідэалогіі «Белкалія», якая і задавала пытанне.

Наталля Навіцкая, фота Электронны Салігорск 

Як яно гучала? 

«Я пыталася не зусім пра мову на каналах. Я сказала, што вось ёсць праграма «Добрай раніцы, Беларусь». І было б выдатна, каб хаця б раз у тыдзень яна была па-беларуску. Я люблю нашу мову, яе прыемна слухаць — прыгожую, правільную мову. Гэта быў бы нейкі добры адукацыйны праект нават, бо раніцай калі мы і не глядзім тэлевізар, то прынамсі слухаем, і людзі б чулі мову больш, чым чуюць у рэальным жыцці. Ну і гасцям нашай краіны было б прыемна паслухаць беларускую мову, калі яны ўключаць тэлевізар у гасцях. Я неяк раней не задумвалася, але калі мая дачка прыйшла з садка і пачала гаварыць па-беларуску, то мне так спадабалася… І ва ўніверсітэт яна здавала беларускую мову!» — патлумачыла Наталля Навіцкая. 

Яна кажа, што дакладны адказ Качанавай ужо не ўспомніць, але, маўляў, тая сказала, што прапанова слушная і над гэтым ужо працуюць.

«Вельмі шмат расказвала і пра беларускія традыцыі», — апісала выступ Качанавай ідэолаг «Белкалія». 

«А што мы на сваім прадпрыемстве робім? Вось у гэты момант перакладаем сайт на беларускую мову. У нас 11 дзіцячых садкоў, там прадугледжаныя абавязковыя заняткі па-беларуску. Усе рабочыя бланкі ў нас дублююцца [на дзвюх мовах], праўда, запаўняем збольшага па-руску. Таксама наш калектыў рэгулярна выязджае на розныя адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы. Напрыклад, на Купалле ў нас усё па-беларуску», — запэўніла Наталля Навіцкая. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?19

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць