Улада1818

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца яшчэ раз. Прычым да Новага года

kremlin.ru

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па ўсіх пытаннях, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб новай сустрэчы да Новага года. Пра гэта БелТА заявіла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

«Мінулыя перамовы, безумоўна, мы можам назваць канструктыўнымі. Прэзідэнты абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў нашага агульнага парадку дня. Ацэньваючы ў цэлым гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у першую чаргу як адназначна пазітыўны момант быў адзначаны рост тавараабароту. Сярод іншых найбольш актуальных тэм, якія абмяркоўваліся сёння, былі і цэнаўтварэнне на газ, праца беларускага нафтаперапрацоўчага сектара ва ўмовах падатковага манеўру, пастаўкі нашых прадуктаў харчавання на расійскі рынак. Як вынік— пазіцыі збліжаныя па ўсіх пытаннях», — заявіла прэс-сакратар.

Акрамя таго, прэзідэнты, асабліва падчас сустрэчы сам-насам, падвергнулі сур'ёзнаму аналізу дамоўленасці ў рамках Саюзнай дзяржавы, іх рэалізацыю.

«Было адзначана адставанне па некаторых пазіцыях і абазначаны намер дадзеныя працэсы актывізаваць (гэта тычыцца, напрыклад, правядзення адзінай узгодненай прамысловай палітыкі і гэтак далей)», — адзначыла Наталля Эйсмант.

«У выніку кіраўнікі дзяржаў дамовіліся да Новага года правесці яшчэ адну сустрэчу для прыняцця рашэнняў, якія не церпяць адкладання. У першую чаргу гэта звязана з жаданнем прэзідэнта Расіі больш паглыбіцца ў сутнасць праблем, каб знайсці шляхі іх рашэння. Дата дадзенай сустрэчы будзе ўзгоднена дадаткова з улікам графікаў кіраўнікоў дзяржаў», — дадала прэс-сакратар.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць