Улада22

Справа Андропава жыве і квітнее

25‑26 лістапада Камітэт дзяржаўнага кантролю сачыў, калі беларускія чыноўнікі прыходзяць на працу. За два дні праверылі 119 арганізацый і ўстаноў. Выявілі больш за 400 чалавек, якія спазьніліся.

25‑26 лістапада Камітэт дзяржаўнага кантролю сачыў, калі беларускія чыноўнікі прыходзяць на працу. За два дні праверылі 119 арганізацый і ўстаноў. Выявілі больш за 400 чалавек, якія спазьніліся.

Правяраліся міністэрствы, ведамствы, раённыя адміністрацыі, кіраўнікі і супрацоўнікі якіх атрымоўваюць заработную плату зь дзяржбюджэту.

За першы дзень праверкі ў васьмі міністэрствах спазьніліся 166 супрацоўнікаў.

На службу ў Міністэрства спорту і турызму не сьпяшаўся кожны шосты супрацоўнік. Позьняцца на працу чыноўнікі зь міністэрстваў адукацыі, юстыцыі, эканомікі, інфармацыі.
У Барысаўскім райвыканкаме кантралёры налічылі 30 чыноўнікаў, якія спазьніліся, у Менскім— 13, Маладзечанскім — 10. Ці мае Камітэт дзяржаўнага кантролю паўнамоцтвы, каб рабіць такія праверкі? Прэсавы сакратар Камітэту дзяржаўнага кантролю Кірыл Данілаў патлумачыў:

«Вядома, праводзіць такія праверкі — у кампэтэнцыі Камітэту дзяржкантролю. Што тычыцца нейкіх канкрэтных захадаў дысцыплінарнага ўзьдзеяньня, то гэта прэрагатыва кіраўнікоў тых установаў, дзе працуюць людзі, якія спазьніліся на працу».

У так званы «чорны сьпіс» трапіла нямала супрацоўнікаў Міністэрства інфармацыі і выдавецтваў. Намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч распавяла:

«Зараз перада мной — тлумачальныя запіскі. Вось чалавек на бальнічным і прыходзіць на працу, каб нейкія справы дарабіць. Другі выпадак — супрацоўнік быў на прыёме ў доктара ў 8:50, ёсьць афіцыйнае пацьверджаньне. Бываюць жа часам сытуацыі… У апараце Міністэрства інфармацыі тры выпадкі мы разабралі, усе спазьніліся з паважных прычын. Што тычыцца сытуацыі па выдавецтвах, пакуль ідзе яшчэ «разбор палётаў».

Старшыня Камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць паабяцаў пракантраляваць, якія дысцыплінарныя захады будуць ужытыя да вінаватых. Ён чакае самых жорсткіх — да адхіленьня ад пасадаў.
Ну, а людзі ўзгадваюць, што падобныя праверкі практыкаваліся ў СССР у пачатку 80‑х у часы Андропава. Тады кантралёры рабілі ў працоўны час аблавы нават у кінатэатрах і цырульнях. Супрацоўніца Ўпраўленьня сацыяльнай абароны кажа, што тады барацьба за дысцыпліну не дала ніякага плёну. Што да гэтай праверкі, спадарыня Валянціна выказалася так:

«Гэта вельмі брыдка, бо ніхто не заўважае той працы, якая робіцца ў непрацоўны час. Вялізная колькасьць папер, дакумэнтацыі, якую ніхто не скарачае. Усе гэтыя дакумэнты немагчыма запоўніць падчас працоўнага дня, таму што шмат часу ідзе на сустрэчы зь людзьмі, на размовы з наведнікамі».

А вось намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч выказала такое меркаваньне:

«У прынцыпе, лічу, што заўвагі ўсім нам вельмі правільныя. Ёсьць пэўная ступень расслабленасьці кадраў. Я ня маю на ўвазе Міністэрства інфармацыі, а маю на ўвазе ўвогуле кадры. Таму трэба сабрацца і працаваць. Больш часу аддаваць працы».

У КДК сьцьвярджаюць, што кантроль за працоўнай дысцыплінай будзе працягвацца, прычым правярацца будуць установы і арганізацыі самых розных сфэраў, незалежна ад формаў уласнасьці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску68

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску68

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць