Свет5555

ФСБ заявіла пра датычнасць украінскіх спецслужбаў да забойства Захарчанкі

Супрацоўнікі расійскай Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) прыехалі ў «Данецкую народную рэспубліку», каб дапамагчы ў расследаванні забойства кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік службы аператыўнай інфармацыі і міжнародных сувязяў ФСБ Сяргей Бяседа.

У спецслужбе прытрымліваюцца версіі пра тое, што да забойства датычныя ўкраінскія спецслужбы, дадаў ён. Крымінальную справу аб гібелі Захарчанкі завёў Следчы камітэт Расіі па артыкуле аб міжнародным тэрарызме.

Захарчанка загінуў 31 жніўня ў выніку выбуху ў кафэ «Сепар» у цэнтры Данецка. Дарадца кіраўніка ДНР Аляксандр Казакоў заявіў, што бомбу заклалі над дзвярыма ўстановы і прывялі яе ў дзеянне дыстанцыйна, калі Захарчанка зайшоў.

«Коммерсант» са спасылкай на крыніцы напісаў, што бомба знаходзілася ў таршэры ці люстры ў кафэ і яе падарвалі тэлефонным званком. Суразмоўца газеты казаў, што закласці яе маглі толькі пры дапамозе «сваіх» людзей, бо ўстанова належала начальніку аховы Захарчанкі і старанна ахоўвалася, бо ў ім часта бывалі высокапастаўленыя госці.

Старшыня «народнага савета» ДНР Дзяніс Пушылін усклаў адказнасць за смерць Захарчанкі на Кіеў і паабяцаў «адпомсціць». Прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што ёсць падставы меркаваць, што за забойствам стаіць кіраўніцтва Украіны.

У Службе бяспекі Украіны выказалі дзве версіі забойства Захарчанкі — унутраныя разборкі ў рэгіёне або дзейнасць расійскіх спецслужбаў.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца9

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак4

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара11

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

Мужчына расстраляў васьмярых дзяцей у ЗША8

Іран адмаўляецца ад сустрэчы з амерыканцамі ў Ісламабадзе. Байкот выдае глыбокі раскол у Тэгеране4

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля28

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць