Меркаванні4242

Ганна Севярынец распавяла, чаму баіцца ісці ў школу

Вось ужо які год на апошніх тыднях жніўня я хварэю — без відавочных прычын, незразумела чаму. Зусім як тыя малодшыя школьнікі, што мараць захварэць, каб не хадзіць у школу. Так, я баюся туды ісьці — апошнія некалькі год, піша Ганна Севярынец у сваім блогу на сайце Радыё Свабода.

Я не баюся дзяцей, не баюся ўрокаў, не баюся пісаць пляны і правяраць сшыткі, не баюся рана ўставаць, не баюся вазіць дзяцей па музэях і тэатрах, я баюся зусім іншага.

Напрыклад, я гвалт як баюся запаўняць журнал.

У мінулым годзе мяне тройчы дэпрэміравалі за журналы.

То я паблытаю даты, то запішу сапраўдную тэму ўрока, а не па праграме, то скарачу «КД» замест «кантрольны дыктант» ці «СПП» замест «сложноподчиненное предложение», і прыйдзе праверка і ажно падскача: «А што гэта Севярынец сабе дазваляе?! Яна ж ня першы год працуе, што гэта за СПП? Трэба скарачаць як «сложн. подч. предл».!

І я ж стараюся: застаюся нават пасьля ўрокаў, каб прыгожанька, як сьлед, пазапісваць свае журналы, але ж не. То адзнакі за дыктоўкі пастаўлю ў суседнюю калёнку замест роднай, то за верш на памяць у адну дату замест розных (мне так зручна, я тады бачу, хто вучыў, а хто яшчэ не, але нельга — у адну, бо праверка тады пытаецца: «Вы што, увесь урок слухалі вершы?! Гэта такі ў вас быў урок?!»

«Запаўненьне журналаў — гэта ваш функцыянал, — кажуць мне. — Калі вы не ўмееце запаўняць журнал, вы прафнепрыдатная. Вось я не ўмею секчы дровы — дык я ж не іду ў лесарубы. А вы чамусьці, не ўмеючы запаўняць журнал, у настаўнікі пайшлі»

Яшчэ я баюся праверак. Усіх — і ўнутраных, і зьнешніх. Мне ёсьць чаго баяцца: акрамя няправільных журналаў, маю яшчэ адзін грэх: няправільныя сшыткі.

Я там пішу дзецям вялікія адказы і пытаньні, малюю смайлікі і стаўлю клічнікі і пытальнікі, дазваляю ім пісаць рознымі чарніламі і заводзіць сшыткі любых колераў. Калі дзеці пытаюцца ў мяне: «А як падпісваць, зьлева, справа ці па цэнтры?» — я ім кажу: «Ды дзе пажадаеце».

Я ня тое каб хацела спрачацца з праверкамі, крый божа. Я проста не магу знайсьці ў сабе ўнутранай сілы патрабаваць ад дзяцей падпісваць сшыткі зь нейкага загадзя вызначанага боку. А яшчэ я стаўлю адзнакі зьлева, а памылкі падлічваю справа. Мэханічна. А трэба наадварот.

Баюся кіраваць навуковым аб’яднаньнем вучняў.

Тое, што я раблю як ягоны кіраўнік — здабываю архіўныя матэрыялы, прыдумваю тэмы, запрашаю гасьцей, важу дзяцей туды і сюды — гэта я раблю так, ад сябе, па прыватнай ініцыятыве, я магу гэтага і не рабіць, але я абавязкова павінна скласьці плян працы аб’яднаньня па адзіным для ўсіх шаблёне і напісаць пратаколы паседжаньняў. Я пішу за год незьлічоную колькасьць тэкстаў — і я не магу без унутранай барацьбы напісаць чатыры пратаколы «ні пра што».

І што самае крыўднае — я ніяк не магу нікому патлумачыць, што вось гэтае вось усё — і ёсьць тая прычына, якая забівае ў настаўніку крэатыў і творчасьць.

Людзі, якія правяраюць зьнешні бок настаўніцкай дзейнасьці, усе гэтыя журналы і сшыткі — яны неблагія людзі, прафэсіяналы сваёй праверачнай справы. Яны сапраўды не разумеюць, што тут такога складанага — запісаць журнал па праграме, завесьці ўсім аднолькавыя сшыткі і падпісаць іх па левым баку (ці то па правым?). Як гэта абмяжоўвае творчасьць і крэатыў?

Каму і як патлумачыць, што наяўнасьць адзінага на ўсю краіну падручніка — абмяжоўвае творчасьць і крэатыў. Наяўнасьць суворых патрабаваньняў да афармленьня вучнёўскіх работ на канфэрэнцыі — абмяжоўвае творчасьць і крэатыў. Прымусовы ўдзел у безьлічы конкурсаў, якія спускаюцца нам зь Мінаду праз аддзел адукацыі — абмяжоўвае творчасьць і крэатыў. Дэпрэміраваньне — тым больш абмяжоўвае і нічога не вырашае.

Але выбар такі: альбо ты атрымліваеш права ісьці ў клясу да дзяцей, і разам з гэтым правам — вярыгі сыстэмы, альбо ты проста звальняесься — і становісься вольным ад вярыгаў. І ад любімай працы адпаведна.

Таму да 1 верасьня я, канешне, акрыяю.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі23

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту23

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць