Улада88

Як Гомель рыхтавалі да візіту Лукашэнкі, які не адбыўся ФОТЫ

Хоць кіраўніка дзяржавы ў горадзе над Сожам так і не дачакаліся, але чакалі на працягу тыдня даволі актыўна.

Чуткі пра тое, што адкрыццё новых корпусаў дзіцячай бальніцы павінен наведаць сам Лукашэнка ў Гомелі з'явіліся ў канцы мінулага тыдня. Аднак перадаваліся, што называецца, з вуснаў у вусны. Першая інфармацыя пра магчымы візіт з'явілася ў аўторак, 24 ліпеня.

Тады «Сильные новости», грунтуючыся на інфармацыі чытачоў, якія пражываюць на цэнтральных вуліцах горада, паведамілі, што людзям пачалі прыходзіць пісьмовыя папярэджанні аб тым, як трэба паводзіць сябе ў дзень прыезду высокага госця, то бок, 27-га ліпеня ў пятніцу. Строга забаранялася адчыняць вокны, ды і наогул не падыходзіць да іх.

Гарадская ДАІ папярэдзіла грамадзян пра будучыя праблемы. У прыватнасці, іх заклікалі «набрацца цярпення» і перацярпець будучыя абмежаванні руху па вуліцы Савецкай. Праўда, калі менавіта давядзецца цярпець, у які дзень і з якога часу, ніхто не папярэджваў.

У сераду пасля абеду стала вядома, што прыбыццё Лукашэнкі ў горад над Сожам адмяняецца. Людзі жылі чуткамі, а СМІ аперавалі инсайдами. Аднак у сераду градус напружання сярод вулічных рабочых зменшыўся досыць прыкметна.

У чацвер 26-га ліпеня некаторыя СМІ паведамілі, што прыезд Лукашэнкі ўсё ж чакаецца. Крыху пазней, па сваіх каналах, пацвердзіць гэтую інфармацыю ўдалося і «Сильным новостям».

Мясцовая газета «Гомельскія ведамасці» расказала (і паказала), якую прыгожую тратуарную плітку выклалі на Савецкай і як гэтую ж вуліцу і плошчу Леніна ўпрыгожылі свежымі туямі ў масіўных вазонах.

Дарэчы, раней пакладзеную ў многіх месцах плітку бардовага колеру камунальнікі ў гэты дзень бадзёра фарбавалі… у больш бардовы колер.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

У крамах з'явілася рэдкая для беларусаў садавіна — ад 40 рублёў

Спецслужбы атрымалі доступ да перапіскі ў Signal, хоць сама праграма ўжо была выдаленая. Тое самае магло быць і з ТГ. Як так і як засцерагчыся?2

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць