Падчас вясельнай цырымоніі актрысу Меган Маркл да алтара павядзе бацька яе жаніха прынц Уэльскі Чарльз. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы Кенсінгтонскага палаца ў твітары.
«Міс Меган Маркл папрасіла Яго Каралеўскую Высокасць прынца Уэльскага суправаджаць яе па праходзе капліцы Св. Георгія ў дзень вяселля. Прынц Уэльскі рады магчымасці павітаць спадарыню Маркл у каралеўскай сям'і такім спосабам», — абвясціў Кенсінгтонскі палац.
Пытанне аб тым, хто будзе суправаджаць нявесту да алтара, было узнята пасля таго, як бацька Меган Маркл Томас Маркл паведаміў, што не зможа паехаць на вяселле сваёй дачкі і брытанскага прынца Гары з-за аперацыі на сэрцы.
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбудзецца 19 мая. Яно пройдзе ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку.
Чытайце таксама: У Брытаніі абвясцілі дату вяселля прынца Гары і Меган Маркл
-
Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі
-
«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі
-
Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах

Каментары