Дагавор аб асновах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй падпісаны ў Тбілісі па выніках перамоў лідараў дзвюх краін, паведамляе БелТА.

У дагаворы замацаваны намер Беларусі і Грузіі садзейнічаць умацаванню ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Краіны дамовіліся аб далейшым развіцці палітычнага дыялога, дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянні ў рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку па ключавых пытаннях глабальнай і рэгіянальнай бяспекі.
Адзначаецца таксама намер заахвочваць кантакты на ўзроўні малога і сярэдняга бізнесу і рэалізацыю сумесных праектаў, развіваць супрацоўніцтва ў галіне максімальна эфектыўнага выкарыстання транзітнага патэнцыялу бакоў шляхам рэалізацыі сумесных праектаў у галіне транспарту і лагістыкі, а таксама ўдзелу ў развіцці міжнародных транзітных калідораў.
Акрамя таго, у прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў падпісаны яшчэ 10 дакументаў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва па канкрэтных напрамках. У іх ліку пагадненне паміж урадамі Беларусі і Грузіі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян.
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары