Грамадства44

Лукашэнка Стубу: Што ж Эўропа паставіла задачы з пункту гледжаньня апазыцыі?

На сустрэчы зь дзейным старшынём АБСЭ А. Стубам А. Лукашэнка заявіў, што гатовы з Эўразьвязам «на любыя адносіны».

На сустрэчы зь дзейным старшынём АБСЭ А. Стубам А. Лукашэнка заявіў, што гатовы з Эўразьвязам «на любыя адносіны». Аднак пры гэтым ён папрасіў: «Не патрабуйце ад нас таго, што мы сёньня ня можам зрабіць».

Паводле А. Лукашэнкі, «бяда Эўропы ў тым, што яна паставіла перад сабой задачы адносна Беларусі, сфармаваўшы іх з аднаго пункту гледжаньня, ад так званай апазыцыі».

«Мы цалкам адэкватныя людзі і гатовыя вучыцца там, дзе можам навучыцца. Калі Эўразьвяз хоча, каб цэнтар Эўропы быў у Эўропе, то трэба здымаць усялякія заслоны», — заявіў А. Лукашэнка.

Таксама А. Лукашэнка заявіў, што ім пастаўлена перад урадам задача пашыраць кантакты зь Фінляндыяй па будаўніцтве атамнай электрастанцыі.

Спадар Стуб заявіў пра магчымасьць нармалізацыі стасункаў і пашырэньня дыялёгу паміж Эўропай і Беларусьсю.

«Час перагарнуць старонку ў дачыненьнях Беларусі і Эўропы», — заявіў А. Стуб. — «Мы адчуваем, што пасьля крызісу ў Грузіі балянс перамясьціўся на Ўсход».

«Унутры Эўразьвязу правільныя настроі, што Беларусь рухаецца ў правільным кірунку. Гэта асноўны падыход, які я прывёз у Беларусь. Выбары — гэта адчувальнае пытаньне. Ніхто ня можа адкінуць тое, што былі пазытыўныя зрухі ў 2008 годзе параўнальна з 2000 і 2004 гадамі», — заявіў А. Стуб.

«За сказанае вамі мы гатовы прагаласаваць, каб вы былі пажыцьцёвым старшынём АБСЭ. Вы першы заходні палітык, які адкрыта, аб’ектыўна, публічна сказаў пра Беларусь. Калі Эўропа зробіць два крокі, то Беларусь зробіць пяць крокаў», — заявіў А. Лукашэнка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку4

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў7

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі12

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць