Нам патрэбны чалавек, які будзе весці сацсеткі і мэсэнджары НН.

Калі вы:
- любіце беларушчыну,
- цудоўна валодаеце пісьмовай беларускай мовай,
- умееце займацца SMM,
- добра арыентуецеся ў правілах, па якіх жывуць фэйсбук, Укантакце, аднакласнікі, інстаграм, твітар, тэлеграм і вайбер,
- знаёмыя з графічнымі рэдактарамі і самі можаце зляпіць вясёлую карцінку ці свежы мем,
- маеце пачуццё гумару —
то мы чакаем ваша рэзюмэ на [email protected] (не забудзьце пакінуць спасылкі на асабістыя старонкі ў сацсетках).
Якія выгоды чакаюць нашаніўскага SMM-менеджара:
- месца пад сонцам у офісе ў цэнтры Мінска ля метро,
- маладая крэатыўная каманда,
- бязмежная прастора для крэатыву і творчасці,
- добры заробак.
Дык спрабуйце!
-
Ціханоўскі і Пятрухін распаўсюдзілі новую лабуду: што палітвязень Папоў атрымаў 16 гадоў турмы з-за публікацыі «НН»
-
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі
-
Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон
Каментары