Сонечныя панэлі з жывых цыянабактэрый надрукавалі на звычайным прынтары
Цыянабактэрыі жывуць на Зямлі каля мільярда гадоў і ўмеюць вырабляць для сябе ежу з дапамогай фотасінтэзу. Яны паглынаюць святло, ператвараючы яго ў энергію. Гэтую іх здольнасць вырашылі выкарыстаць навукоўцы для стварэння маленькіх сонечных біяпанэляў, здольных сілкаваць невялікія прылады, паведамляе партал futurism.com.

Спачатку з гэтых мікраарганізмаў зрабілі «жывое» чарніла, якім можна друкаваць з дапамогай звычайнага прынтара. Цыянабактэрыі не толькі змаглі выжыць у працэсе друку, але і неўзабаве пачалі вырабляць электрычнасць.

Пра тое, каб замяніць друкаваным «жывым» чарнілам звычайныя сонечныя панэлі, гаворкі не ідзе, але такія біяпанэлі можна выкарыстоўваць для сілкавання маленькіх гаджэтаў, якія не патрабуюць вялікай колькасці энергіі.
Для іх вытворчасці не патрабуецца дарагіх матэрыялаў і тэхналогій, яны могуць быць аднаразовымі, працаваць у цемры, выпрацоўваючы электрычнасць з малекул, якія ўтварыліся на святле, а яшчэ такія «батарэйкі» гніюць, таму іх можна выкарыстоўваць без шкоды для навакольнага асяроддзя.
У якасці аднаго з варыянтаў прымянення распрацоўшчыкі прапанавалі забяспечваць такімі панэлямі біясэнсары для маніторынгу ўзроўню цукру ў крыві пацыентаў з дыябетам: для гэтых мэтаў хопіць невялікага аркуша сонечнай біяпанэлі памерам з далонь.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары