Грамадства5454

Беларусы патрабуюць забараніць рэкламу з паўаголенымі людзьмі

Больш за 1,3 тысячы грамадзян падпісаліся пад калектыўным зваротам з патрабаваннем забараніць выкарыстоўваць у рэкламе выявы напаўаголеных мужчын і жанчын.

Аўтары звароту звяртаюць увагу на рэкламу сеткі супермаркетаў спартыўнага харчавання Fizcult, вытворцы парфумы «Дыліс» і брэнда жаночай бялізны Verally. За лёсам зварота сочыць marketing.by.

Калектыўныя звароты пераадрасаваныя ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, Міністэрства культуры і Мінскага гарвыканкама, бо менавіта МАРГ праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне рэкламы.

Што патрабуюць у звароце:

- прызнаць неналежнай вонкавую рэкламу і рэкламу ў метро і гандлёвых цэнтрах, якая змяшчае вобразы напаўаголеных мужчын і жанчын (пераважна ў рэкламе жаночай бялізны, калготак і салярыяў);

- скарэктаваць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» (далей — Закон), увёўшы забарону на выкарыстанне ў рэкламе напаўаголеных мужчын і жанчын.

На іх думку такая рэклама:

- дыскрэдытуе Беларусь у вачах грамадзян дзяржаў з устойлівымі маральна-этычнымі нормамі;

- псуе аб'екты, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

- прапагандуе сэксуальную разбэшчанасць;

- негатыўна ўплывае на фармаванне каштоўнасцяў у дзяцей; стварае вобраз жанчын выключна як сэксуальнага аб'екту і г.д.

Да звароту дадалі прыклады падобнай рэкламы:

Прыклады рэкламы накіравалі ў Міністэрства культуры. Там эксперты павінны вызначыць, ці ёсць у ёй эротыка або яе элементы. Пакуль заключэнне Мінкультуры ў МАРГ не паступіла, таму Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю не можа зрабіць выснову, ці парушаюць гэтыя візуалы патрабаванні абзаца другога пункта 3 артыкула 26 Закона «Аб рэкламе».

Ліст разгледзелі і на пасяджэнні рабочай групы Міжведамаснай рады па рэкламе. На думку ўдзельнікаў групы, парушэнняў патрабаванняў Закона «Аб рэкламе» ў большасці прадастаўленых сюжэтаў няма. Праўда, у адносінах да асобных рэкламных макетаў усё-ткі разгледзелі «прыкметы парушэння».

МАРГ таксама звярнуўся да гульцоў рэкламнага рынку з рэкамендацыяй «не выкарыстоўваць у рэкламе вобразы, якія падобныя да прадстаўленых».

Акрамя таго, міністэрства папрасіла рэкламныя асацыяцыі выказацца па выкладзенай пазіцыі незадаволеных грамадзян, а таксама «разгледзець пытанне аб неабходнасці ўнясення ў Закон абмежаванняў, якія прадугледжваюць забарону на выкарыстанне ў рэкламе напаўаголеных мужчын і жанчын, і прадставіць у МАРГ аргументаваныя асацыяцый думкі».

Каментары54

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць